Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Расіі, Літве, Латвіі, УкраінеТаксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналога.. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі.
Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Гістарычна выкарыстоўваліся сістэмы запісу беларускага тэксту лацінскім (беларуская лацінка) і арабскім (беларуская арабіца) пісьмом.
У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася суіснаванне дзвюх беларускіх моўных нормаў: афіцыйнай (акадэмічнай) нормы беларускай мовы, якая развілася пасля рэформаў 1933-34, 1957-59 і 2008 гадоў, і альтэрнатыўнай нормы, распрацаванай на аснове граматыкі Браніслава Тарашкевіча і далейшай практыкі эміграцыйнага друку, так званай «тарашкевіцы».
Гісторыя
Беларуская мова старажытнапісьменная, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за дзесяць стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім і была канчаткова сфарміравана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Паводле этнаграфічных даследаванняў, на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай.
Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы: Праславянскі (да XIII ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля VII—VIII ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пачатку XX ст. Старабеларускі (XIII—XVIII ст.): абмяжоўваецца ўзнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства. Новабеларускі, або сучасны (з пачатку XIX ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.
Сучасная беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак шырокіх ваколіц МінскаНарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17..
Лінгвагеаграфія
Колькасць носьбітаў Паводле перапісу 1989 года, беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у тым ліку 80,2 % беларусаў.
Паводле даных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго, 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей, таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго, 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.
Пры перапісе 2019 года беларускую мову назвалі роднай 54,1 % грамадзян краіны, мовай дамашніх зносін 26 %.
У Расіі беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага лікуЗвесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г.). Ва Украіне беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага лікуЗвесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г.). У Польшчы беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароўЗвесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г..
Беларусь
Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.
Нягледзячы, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі пра свабоднае веданне беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. сярод іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома», 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нацыянальных груп (палякі, рускія, украінцы, татары)Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г...
Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце.
Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул.
У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Аляксандр Лукашэнка ўжывае амаль толькі рускую мову.
Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.
На працягу першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя ў Беларусі штогод назіралася ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/2011 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/2002 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіныАртыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?» . Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2023/2024 навучальным годзе са 1090,0 тысяч навучэнцаў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі толькі 93,5 тысяч (8,58 %) навучаліся на беларускай, тады як 996,5 тысяч (91,42 %) — на рускай.
Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, беларускую мову лічаць роднай 5,094 млн чалавек (гэта прыкладна 53,2 % насельніцтва). Аднак размаўляюць на ім дома і ў паўсядзённым жыцці 2,447 млн (толькі 26 %). У параўнанні з 2009 годам гэтыя лічбы крыху выраслі: раней роднай беларускую называлі 5,058 млн чалавек, а размаўлялі на ёй 2,227 млн.
У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90 % з іх лічаць беларускую роднай, каля 25 % лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзеМаркер интеллигентности. Белорусский язык набирает популярность у молодежи и школьников . Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместу.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у 2024/25 навучальным годзе з 1 080 159 вучняў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі 88 885 або 8,23 % навучаліся на беларускай мове (у Мінскай вобласці — 16,17 %, у Брэсцкай — 13,11 %, у Гродзенскай — 8,63 %, у Гомельскай — 7,17 %, у Магілёўскай — 6,60 %, у Віцебскай — 4,67 %, у горадзе Мінск — 1,91 %), тады як на рускай — 991 274 або 91,77 % вучняў (у горадзе Мінск — 98,09 %, у Віцебскай вобласці — 95,33 %, у Магілёўскай — 93,40 %, Гомельскай — 92,83 %, у Гродзенскай — 91,37 %, у Брэсцкай — 86,89 %, у Мінскай — 83,83 %)Численность учащихся в дневных учреждениях общего среднего образования по языку обучения по территории Республики Беларусь — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
+ Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання2005/062006/072007/082008/092009/102010/112011/122012/132013/142014/152015/162016/17Беларуская280,2245,9231,5211,2189,1178,4163,4150,7142,0135,1130,6128,6%23,321,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3 Руская922,9898,6873,3846,4793,7761,4752,3757,7772,4795,3823,0838,4%76,778,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6 Іншая0,70,60,60,60,60,60,80,7На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.0,80,90,90,91На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.%0,00,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1
Польшча
На тэрыторыі Польшчы, паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 года, беларуская мова ўведзена як дапаможная ў зносінах чыноўнікаў магістрата і насельніцтва, як у гутарковым, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях: горад і гарадская гміна Гайнаўка (3 снежня 2007) гміна Орля (7 мая 2009) гміна Нарэўка (16 чэрвеня 2009) гміна Чыжы (8 лютага 2010) гміна Гайнаўка (28 мая 2010)Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009.
Украіна
Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года, беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю.
Сацыялінгвістычныя звесткі Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы), але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці беларускіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам.
Пісьменства
Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.