Фанетычная сістэма беларускай мовы — гукавы лад беларускай літаратурнай мовы.

Гукавы склад У беларускай літаратурнай мове 45 гукаў: 6 галосных і 39 зычных. Часам да іх далучаюць 9 падоўжаных зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.

Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [э], [і].

Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [γ] [γ’], [г’], [г’], [з], [з’], [д], [z], [z’], [ж], [ž], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].

Падоўжаныя зычныя з фаналагічнай функцыяй: [ж:], [з’:], [z’:], [л’:], [н’:], [с’:] [ц’:] [ч:] [ш:].

Артыкуляцыйная база Агульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць іншых.

З агульнай ненапружанасці вынікаюць: губна-губная артыкуляцыя пры вымаўленні /в/ пасля галосных і перад [у], [о]; адсутнасць розніцы ў артыкуляцыі губ пры ўтварэнні цвёрдых і мяккіх губных [б], [п], [м], іх цвёрдае вымаўленне ў канцы слоў і перад зычнымі: сем, дроб, сям’я — [с’амйа]. ператварэнне зубных [д], [т] пры памякчэнні ў змычна-шчылінныя [z’] і [ц’] адпаведна праз ненапружанасць кончыка языка (дзеканне і цеканне); працяжнае вымаўленне [γ].

Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных («мяккасць») і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных. Пры вымаўленні мяккіх зычных [z’], [ц’], [з’], [с’], [н’] кончык языка апускаецца да ніжніх зубоў, а месца змычкі языка пераносіцца на паднябенне, што робіць гэтыя гукі гіпермяккімі. Вымаўленне цвёрдых гукаў суправаджаецца заўсёды пад’ёмам задняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення, што надае ім асаблівую цвёрдасць.

Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад’ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў.

Галосныя Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных: Пярэднія Сярэднія Заднія Верхнія Сярэднія Ніжнія Беларускаятранскрыпцыя МФА Апісанне Прыклады і верхні пад’ём, пярэдні рад, неагублены ліст э сярэдні пад’ём, пярэдні рад, неагублены гэты ы верхні пад’ём, сярэдні рад, неагублены мыш а ніжні пад’ём, сярэдні рад, неагублены кат у верхні пад’ём, задні рад, агублены шум о сярэдні пад’ём, задні рад, агублены кот

У залежнасці ад пазіцыі галосныя ў беларускай мове могуць мяняць свой характар без змянення асноўных акустычных якасцей. Усе галосныя пасля мяккіх зычных пачынаюцца са становішча языка, вельмі падобнага да яго становішча пры вымаўленні галоснага [і], а ў цэнтральнай фазе становяцца больш пярэднімі і крыху больш высокімі па пад’ёме.

// (/а/) Пры яго ўтварэнні ніжняя сківіца апушчана, рот шырока раскрыты, а язык нязначна падымаецца ў напрамку да сярэдне-задняй часткі паднябення. Губы пры гэтым займаюць нейтральнае становішча.

Па губной артыкуляцыі адрозніваецца ад іншых галосных толькі тым, што адлегласць паміж верхняй і ніжняй губамі найбольшая. Бакавыя краі языка злёгку падымаюцца ўверх, дакранаючыся да карэнных зубоў і самых краёў паднябення. Цэнтральная падоўжная частка языка аказваецца значна ніжэй яго краёў. Кончык языка адцягнуты ад ніжніх зубоў унутр ротавай поласці. Уся пярэдняя частка языка плоская і прыціснута да ніжняга паднябення. Такім чынам, галосны [а] — ніжняга пад’ёму сярэдне-задняга рада, неагублены.

У ненаціскным становішчы артыкуляцыя гэтага гука адрозніваецца ад апісанай меншай выразнасцю пад’ёму языка і меншай ступенню раскрыцця рота. Вышэйшы пункт пад’ёму языка ссоўваецца ў напрамку да сярэдзіны зоны.

Пасля мяккіх зычных, асабліва ў ненаціскным становішчы, [а] пераходзіць у разрад зычных сярэдняга рада.

// (/і/) Гук [і] характарызуецца самым высокім пад’ёмам языка. Шчыліна для праходу паветра паміж зубамі вузкая, ніжняя сківіца апушчана вельмі нязначна. Уся маса цела языка і нават яго корань рухаюцца наперад. Пярэдняя частка спінкі языка прыўзнята да пярэдніх верхніх зубоў і пярэдняй часткі паднябення. Пры ўтварэнні [і] узнікае досыць вузкая шчыліна паміж цвёрдым паднябеннем і сярэдзінай спінкі языка. У ненаціскным становішчы якіх-небудзь прыкметных адрозненняў у артыкуляцыі [і] не назіраецца. Характэрнай асаблівасцю яго з’яўляецца тое, што яму могуць папярэднічаць толькі мяккія зычныя. Праход у поласць носа закрыты, губы ўдзелу ва ўтварэнні гэтага гука не прымаюць. Галосны [і] — верхняга пад’ёму пярэдняга рада, неагублены.

[] ([ы]) Галосны гук [ы] сустракаецца толькі пасля цвёрдых зычных. Пры яго вымаўленні пярэдняя частка языка злёгку адцягнута ад зубоў і высока падымаецца да сярэдзіны паднябення. Праход паміж паднябеннем і языком некалькі шырэйшы, чым пры артыкуляцыі [і]. Губы звычайна нейтральныя, але часам заўважаецца іх лёгкае гарызантальнае нацяжэнне. Праход у поласць носа закрыты. Гук [ы] — верхняга пад’ёму сярэдняга рада, неагублены.

У ненаціскным становішчы [ы] у носьбітаў літаратурнага вымаўлення можа адрознівацца толькі крыху ніжэйшай ступенню пад’ёму языка.

// (/у/) Гук [у] утвараецца пры моцна ўзнятай і адцягнутай назад задняй частцы спінкі языка. Увесь язык сабраны ў камяк, кончык яго далёка адсунуты ад ніжніх зубоў. Галосны [у] з’яўляецца моцна агубленым (лабіялізаваным). Губы пры яго вымаўленні выцягнуты наперад і ўтвараюць вельмі вузкі круглы праход для паветра. Галосны [у] — верхняга пад’ёму задняга рада, лабіялізаваны. У моўнай плыні пераход ад артыкуляцыі папярэдняга зычнага да артыкуляцыі [у] ажыццяўляецца дастаткова хутка, таму што ўжо пры вымаўленні гэтага зычнага губы поўнасцю падрыхтаваны для артыкуляцыі [у], гэта значыць выцягнуты ўперад і акруглены. У выніку ўсе зычныя, якія знаходзяцца ў адным складзе з [у] аказваюцца агубленымі. Гэты гук выяўляе найменшую залежнасць ад фанетычнай пазіцыі. У прыватнасці на вытрымку практычна не аказваюць уплыву мяккія зычныя. Свае слыхавыя ўласцівасці ён захоўвае і ва ўсіх ненаціскных пазіцыях.

// (/о/) Гук [о] па становішчы губ пры яго вымаўленні вельмі нагадвае [у], толькі праход для паветра паміж імі значна большы. Краі задняй часткі языка высока падымаюцца ў напрамку да мяккага паднябення і прыціскаюцца да карэнных зубоў і нават краёў паднябення. Сярэдняя падоўжная частка языка знаходзіцца некалькі ніжэй яго краёў, кончык далёка адцягнуты ўнутр ротавай поласці. Вышэйшы пункт пад’ёму знаходзіцца некалькі ніжэй, чым пры ўтварэнні [у]. Мяккае паднябенне закрывае праход у поласць носа. Гук [о] — сярэдняга пад’ёму задняга рада, лабіялізаваны.

Як і пры вымаўленні [у], губы моцна выцягваюцца наперад яшчэ да пачатку артыкуляцыі [о] і папярэднія зычныя аказваюцца лабіялізаванымі. Характэрна, што ў пачатковай фазе (экскурсіі) выцягванне губ больш моцнае. К канцу гука губы рухаюцца ў нейтральнае становішча. Таму ў большасці гаворачых па-беларуску гэты гук пад моцным націскам у пачатковай фазе вельмі нагадвае па артыкуляцыі [у], а ў канцавой фазе да некаторай ступені сходны з [а]. У становішчы пасля мяккіх зычных моцным змяненням падвяргаецца экскурсія.

// (/э/) Галосны [э] у пачатку слова, у сярэдзіне пасля цвёрдых зычных і пры ізаляваным вымаўленні ўтвараецца пры значным раскрыцці рота, пад’ёме спінкі языка да сярэдняй часткі паднябення і пасіўных губах. Краі языка падымаюцца значна вышэй, чым сярэдзіна, і прыціскаюцца да бакавых зубоў і краёў паднябення. Кончык языка крыху адцягнуты ад ніжніх зубоў, але не прыціснуты і распластаны, як пры [а], а звычайна патоўшчаны і злёгку прыўзняты. Мяккае паднябенне паднятае і закрывае праход у поласць носа. Гук [э] — сярэдняга пад’ёму пярэдняга рада, неагублены. Не пад націскам пасля цвёрдых зычных [э] сустракаецца амаль выключна ў запазычаннях. Пасля мяккіх зычных [э] у значнай ступені мяняе свае артыкуляцыйныя якасці і становіцца галосным сярэдне-высокага пад’ёму.

Зычныя Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных: Спосаб утварэнняУдзел голасу і шумуМесца ўтварэннягубныяязычныягубна-губныягубна-зубныяпярэдне­язычныясярэдне­язычныязадне­язычныя зубныя пярэдне-паднябенныя сярэдне-паднябенныязадне-паднябенныяцвёрдыямяккіяцвёрдыямяккіяцвёрдыямяккіямяккіяцвёрдыямяккіяцвёрдыя Змычныя (выбухныя)глухія [п] [п’] [т] [к’] [к]звонкія [б] [б’] [д] [г’] [г] Змычна-шчылінныя (афрыкаты)глухія [ц] [ц’] [ч]звонкія [z] [z’] [ž] Шчылінныя (фрыкатыўныя)глухія [ф] [ф’] [с] [с’] [ш] [х’] [х]звонкія [з] [з’] [ж] [γ’] [γ]Апраксімантысанорныя [ў] [в] [в’] [й] Дрыжачыя (вібранты) [р] Насавыя [м] [м’] [н] [н’] Ротавыя (бакавыя) [л] [л’]

Велярызацыя Утварэнне цвёрдых гукаў суправаджаецца велярызацыяй — пад’ёмам задняй часткі языка да мяккага паднябення.

Палаталізацыя Палаталізацыя зычных заключаецца ў тым, што побач з асноўнымі артыкуляцыямі дадаткова падымаецца сярэдняя частка языка да паднябення, таму рэзка змяняецца форма ротавай поласці і гук набывае спецыфічную афарбоўку, якую і прынята называць мяккасцю. Зразумела, што палаталізавацца не можа [й], паколькі яго асноўная артыкуляцыя звязана з пад’ёмам сярэдняй часткі языка. Таму яго называюць палатальным у адрозненне ад усіх іншых мяккіх, або палаталізаваных гукаў.

Большасць зычных сучаснай беларускай мовы ўтвараюць пары па цвёрдасці і мяккасці. Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й], адпаведны мяккі адсутнічае ў гукаў [ў], [z]. У асобную групу вылучаюцца зацвярдзелыя зычныя [ж], [ш], [ž], [ч], [р], [ц].

Апікальныя і дарсальныя зычныя Вымаўленне зубных зычных [т], [д], [с], [з], [н], [л], [л’], [ц], [z] і альвеалярнага [р] звязана са змыканнем кончыка языка з верхнімі зубамі або ўтварэннем шчыліны паміж гэтымі органамі. Таму іх называюць не проста пярэднеязычнымі, а кончыкавымі (апікальнымі). Астатнія пярэднеязычныя з’яўляюцца спінкавымі (дарсальнымі).

Свісцячыя і шыпячыя зычныя Паводле акустычнага ўражання вылучаюцца свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [z], [с’], [з’], [ц’], [z’] — і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [ž]. Пярэдняя частка языка прымае актыўны ўдзел ва ўтварэнні зычных шыпячых, аднак адносна цвёрдага паднябення месца іх артыкуляцыі значна далей ссунута ў ротавую поласць, чым у іншых пярэднеязычных гукаў.

// (/в/) і // (/в’/) Зычныя фанемы /в/ і /в’/ назіраюцца ў наступных артыкуляцыях: губна-зубны [] перад [], [], [] і ў канцы слова пасля зычнага: варона — , вырай — , вэрхал — , нерв — ; губна-зубны [] перад [], [], []: вядомы — , вір — , верх — ; губна-губныя [] і [] перад [], []: вёска — , возера — , вюрмскі — , вуда — ; губна-губны [] пасля галосных перад зычнымі і ў канцы слова пасля галоснай: шоўк — , быў — .

Пры вымаўленні гука [в] ніжняя губа ўнутраным бокам змыкаецца з верхнімі зубамі па краях, а спераду паміж ёю і двума пярэднімі цэнтральнымі зубамі застаецца шчыліна. Верхняя губа пры гэтам нейтральная. Язык, як і пры артыкуляцыі іншых губных цвёрдых, адцягваецца ад зубоў у глыбіню ротавай поласці і прыкметна прыўзнімаецца ў напрамку да мяккага паднябення.

Ступень выражанасці губна-зубной артыкуляцыі фанемы /в/ розная перад рознымі галоснымі. Найбольш ярка яна выражана перад галоснымі [ы] і [э], менш выразная перад галосным [а], яшчэ менш выразная перад [о] і амаль зусім не выражана перад [у], дзе гук [в] практычна не адрозніваецца ад губна-губнога [ў].

[] ([ў]) Пры ўтварэнні [ў] становішча губ аналагічнае іх становішчу пры галосным [у], толькі крыху меншы праход для паветранага струменя. Язык адцягнуты назад і падняты ўверх значна больш, чым пры [у]. У выніку ўтвараюцца дзве больш вузкія, чым пры [у], шчыліны: паміж верхняй і ніжняй губамі і паміж мяккім паднябеннем і задняй часткай спінкі языка. Зычны [ў] шчылінны губна-губны (білабіяльны). Але шчыліна па сваіх памерах значная і шум не утвараецца, таму яго адносяць да плаўных.

// (/й/)