Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (, в. Ракошыцы, , Мінская вобласць, БССР — , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1992—1994).

Біяграфія Вучыўся ў Мурманскім мараходным вучылішчы. У 1959—1962 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года працаваў па камсамольскай лініі.

З 1967 года — на службе ў органах КДБ СССР. У 1968 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1973 годзе — Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР, пасля чаго працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ СССР. З 1982 года служыў у КДБ Беларускай ССР, быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні.

У 1991—1992 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі, а ў 1992Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 года № 1427-XII «Аб прызначэнні Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»—1994 гадахУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1994 года N 279 «Аб вызваленні Г. М. Шкурдзя ад пасады Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь» узначальваў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Памёр 28 лістапада 1999 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Спасылкі Профіль на праекце «Гісторыя айчынных спецслужбаў і праваахоўных органаў»

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР