Бартнякі́. Сустракаецца таксама варыянт Бо́ртнікі (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. На поўнач праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Капейнае і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.

Гісторыя Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 (з 21 жніўня 1925 года Гуслішчанскі) с/с Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка).

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1990 — 9 гаспадарак, 17 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 4 гаспадаркі, 7 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна