Ю́шкавічы (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 .

Вядомыя асобы Міхаіл Аляксандравіч Уласенка. Нарадзіўся ў в. Юшкавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Член Саюза журналістаў (1965) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007). Скончыў аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы. Працаваў літаратурным супрацоўнікам Крычаўскай раённай газеты, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта, Горацкай раённай газеты «Ленінскі шлях», уласным карэспандэнтам «Могилёвской правды». Зараз уласны карэспандэнт абласной газеты «Зямля і людзі». Друкуецца ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», у зборнику «Гоман». Аўтар сатырычна-гумарыстычных мініяцюр, якія выйшлі зборнікам «Мелочи жизни».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна