Клін (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1684 г. у Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць. У 1834 г. вёска, 5 двароў, 5 жыхароў. У 1897 г. 15 двароў, 105 жыхароў у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач сядзіба — 1 двор, 4 жыхароў і фальварак — 1 двор, 4 жыхары. Працаваў вадзяны млын. У 1909 г. у вёсцы было 16 двароў, 126 жыхароў, у сядзібе 1 двор, 6 жыхароў, у фальварку 1 двор, 3 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1924—1925 гадах цэнтр Клінскага сельсавета. У 1926 г. — 27 двароў, 143 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «імя Парыжскай Камуны», які у 1932 г. аб'ядноўваў 13 гаспадарак, меў 87 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Цяпер у складзе саўгаса «Пісараўшчына».Памяць: Мсціслаўскі раён. -- Мн.: «Полымя», 1999. -- С. 581.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Капачоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна