Ша́мава (, ) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес. Каля вёскі працякае рака Рухва.

Гісторыя Вядомая з XVIII стагоддзя. У 1737 годзе вёска ў Мсціслаўскай правінцыі. З 1777 года мястэчка, з 1784 года цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. З 1846 года ў Магілёўскім павеце, у 1861 годзе — мястэчка ў Мсціслаўскім павеце. У 1880 годзе у мястэчку дзейнічалі школа, царква, аптэкі, 30 крам, у 1897 годзе — 2 крупадзёркі, вадзяны млын, пошта, хлебазапасны магазін, 32 крамы, 4 карчмы. З 20 жніўня 1924 года да 29 жніўня 1959 года Шамава — цэнтр Шамаўскага сельсавета ў Мсціслаўскім раёне. У 1929 годзе быў пабудаваны тарфяны завод, дзейнічалі шавецкая і сукнавальная майстэрні, млын.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1941 года, ліпені 1942 года і верасні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі палілі вёску і загубілі 500 яе жыхароў.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Насельніцтва 1846 год — 314 жыхароў; 1861 год — 489 жыхароў, 105 двароў; 1880 год — 741 жыхар, 91 двор; 1897 год — 917 жыхароў, 107 двароў; 1940 год — 920 жыхароў, 228 двароў; 2003 год — 125 жыхароў, 56 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну/ Помнік ахвярам фашызму.

Страчаная спадчына Свята-Васкрасенская царква (архітэктар М. Міроненка)Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 223

Вядомыя асобы Вадзім Рыгоравіч Астапенка (1924—1989) — беларускі хірург.

Крыніцы

Літаратура  — С. 365.

Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Падсолтаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна