Шупе́йкі (, ) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравікоўскага сельсавета.
Гісторыя У 1926—1927 гадах цэнтр Шупейкаўскага сельсавета.
21 лістапада 1943 года ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі каля вёскі сустрэліся падраздзяленні 37-й гвардзейскай Рэчыцкай стралковай дывізіі 65-й арміі Беларускага фронту і Парыцкі партызанскі атрад імя С. М. Кірава. Каб паскорыць наступленне ў дадзеным раёне, ноччу партызаны пабудавалі мост праз р. СведзьІшла вайна народная // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, с. — С. 636. — ISBN 985-01-0255-1..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Баравікоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна