Нарыма́наў. Ранейшая назва Міхалёў, варыянт Міхалёва. н. (, ) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1782 годзе пан Багуслаў Леапольд Аскерка адпаведным тэстамэнтам падзяліў свае разлеглыя ўладанні паміж сынаміНГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.. З дакумента «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи», які складзены паводле расійскай рэвізіі 1795 года, вядома, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71. У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенцій, Ян Антоній, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 173.
На 1876 год Міхалёў — маёнтак у Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні, уласнасць паноў Александровічаў. У 1889 годзе добрамі Міхалёў у 3704 дзесяціны зямлі валодала купецкая ўдава Баглей Марфа АляксандраўнаСписок землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 363. У 1909 годзе ў фальварку Міхалёў 1 двор з 16 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 123..
У 1926 годзе Міхалёў альбо Нарыманаў-Міхалёўскі — пасёлак у Моклішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Мазырскай акругі, а з 10 лістапада 1927 года ў Алексіцкім сельсавеце тых жа раёна і акругі (да 26 чэрвеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Хойніцкім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Палескай, з 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. У 1932 годзе існаваў калгас «Нарыманаў», які складалі 7 сем’яў калгасных гаспадароў, а апрацоўвалі яны 131 га зямлі.
Ліквідаваны 20 верасня 2011 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 .
Насельніцтва
Дынаміка 1897 год — у фальварку 14 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 16 жыхароў. 1926 год — 11 гаспадарак, 44 жыхары. 1959 год — 106 жыхароў (згодна з перапісам). 1970 год — 101 жыхар. 2004 год — жыхароў няма.
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі