Бары́саўшчына (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Барысаўшчынскага сельсавета. Размешчана за 11 км на захад ад горада Хойнікі, за 121 км ад Гомеля, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі, каля ракі Віць.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае На сённяшні дзень найбольш ранняя згадка пра Барысаўшчыну сустрэтая ў размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў. Тады паны камісары згодна пацвердзілі прыналежнасць «sioła Borysewicze» войскага мазырскага пана Храпавіцкага і яго жонкі, разам з Тульгавічамі паноў Лавейкаў і Загаллем маршалка мазырскага пана Лозкі і іншымі, да Мазырскага паветаŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145..
16 снежня 1702 года паселішча, уласнасць пана Антонія Вольскага, згаданае ў скарзе былога эканома Хойніцкага маёнтка капітана Фрыдэрыка Левенфатэра на тагачаснага яго адміністратара пана Зыгмунта Шукшту, дасланай у Оўруцкі гродскі суд. Пан Левенфатэр з сям’ёй, ратуючыся, як і іншая шляхта Кіеўскага ваяводства, ад казацкай навалы, прыехаў быў да вёскі Барысаўшчына. Даведаўшыся пра тое, Зыгмунт Шукшта, папярэдне ў лісце да пана Вольскага гонар і рэпутацыю пратэстанта зняважыўшы, пачаў пільнаваць яго на дарогах, маючы намер забіць з-за нейкай даўняй да яго нянавісціАрхив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 509—510.
На 1748 год Барысаўшчына названая сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (пераважна з ліку шляхты) належала да рыма-каталіцкай Юравіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148.
У 1752 годзе ротмістр Мазырскага павета Францішак, сын Пятра, Збароўскі атрымаў па адказу сужэнства Ігнацыя і Людвікі з дому Збароўскіх князёў Шуйскіх зямлю ў БарысаўшчынеШпунт А. Збароўскія гербу «Ястрабец». // Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты. Склад. С. А. Рыбчонак; маст. А. Леўчык. — Мінск: БелНДІДАС, 1997. С. 54—55. Згодна з запісам у метрычных кнігах Юравіцкага касцёла, 23 чэрвеня 1754 года айцец-езуіт Адальберт Чэрскі ахрысціў у Барысаўшчыне Яна Алаізія, сына шляхетных Францішка і Ганны Збароўскіх, кумамі выступілі Багуслаў Аскерка і Катарына Стоцкая. 4 сакавіка 1769 года айцец Стэфан Кладкевіч, парох Загальскай уніяцкай царквы, ахрысціў у Барысаўшчыне Ёзафа Леона, сына Аляксандра і Юстыны АрлоўскіхНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 13, 20адв.. Як засвечыла 1775 года, зямля ў Барысаўшчыне перайшла ў спадчыну сыну Францішка Збароўскага Алаізію, хрэсніку Багуслава Аскеркі. А ў 1782 годзе кашталяніч новагародскі Багуслаў Леапольд Аскерка запавяшчаў маёнткі Новы Двор і Барысаўшчыну свайму сыну ФларэнцыюНГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.
24 кастрычніка 1785 года айцец-капуцын Маўрыцы, настаяцель юравіцкі, ахрысціў Леанарда і Ганну, дзяцей законных сужэнцаў шляхетных Фларэнціна і Тэадоры з Кунцэвічаў Аскеркаў; кумамі выступілі Багуслаў Аскерка, харунжы мазырскі, Марцыяна Шышкава, падчашына рэчыцкая, і шмат іншых de villa Borysowszczyzna. 4 чэрвеня 1786 года айцец-капуцын Юзафат, прапаведнік, ахрысціў сына тых жа бацькоў на імя Казімір Адам ФларыянНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 31адв., 32.
15 ліпеня 1791 года айцец-дамінікан Эгідыюс Аніхоўскі ахрысціў Ануфрыя Уладзіслава, народжанага 12 чэрвеня і ахрышчанага «ex aqua» айцом Іаанам Транцэвічам, уніяцкім парохам у Барысаўшчыне, сына стольніка мсціслаўскага Юстыніяна і Брыгіды з Дамброўскіх Фурсаў, кумамі былі суддзя земскі мазырскі Леапольд Аскерка і Людвіка Прозарава, абозны вялікалітоўскі і кавалер Караль Прозар і Эльжбета Аскерчына, падстароста рэчыцкі Ігнацы Аскерка і Марыяна Стоцкая, паручнік Міхал Александровіч і Петранеля Капарніцкая de villa BorysowszczyznaНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 39-39адв..
Расійская імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барысаўшчына апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вынікае, што «сельцо Алексичи и двор, местечко Богуслав, село Борисовщина, деревня Туновщизна» былі ўласнасцю мазырскага земскага суддзі Фларыяна Аскеркі, але знаходзіліся ў заставе ў пана СадкоўскагаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73.
30 чэрвеня 1803 года было складзена, а 13 сакавіка 1806 года змешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда размежаванне добраў Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў і Барысаўшчына былога падсудка земскага рэчыцкага Фелікса Ястржэмбскага. У названым дакуменце грунты Барысаўшчыны размяжоўваліся насыпанымі праз вымераныя шнурамі адлегласці капцамі з угоддзямі хойніцкага Храпкава і тымі, што належалі да Загальскага старостваArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 12. S. 33-35. З «Метричной тетради_Епархии и губернии Минской повета Речицкого местечка Загалья церкви Вознесенской Борисовщинской о родившихся, бракосочетавшихся и умерших — 1807-го года»НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 506. А. 345, вынікае, што функцыі прыходскай царквы, будынак якой у Загаллі згарэў і працяглы час не аднаўляўся, выконвала Барысаўшчынская Узнясенская прыпісная царква. Прыходскім святаром у 1811 годзе быў Лука Іванаў Транцэвіч, дыяканам Кліменцій Іванаў Транцэвіч, панамаром Фёдар Іванаў КайдашэўскіНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 321—321адв.. 11 ліпеня 1808 года ў сям’і падсудка рэчыцкага Фелікса і Яанны з дому Крушэўскіх Ястржэмбскіх нарадзіўся сын Ян Ксенафонт (Зенафонт) МікалайНГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1451. А. 36 — асоба ў будучыні знакамітаяГусак А. А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. У 1811 годзе ў маёнтку Барысаўшчына жыло таксама сямейства стрыечнага брата пана Фелікса Яна, сына Францішка, Ястржэмбскага, межавога суддзі рэчыцкагаНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 235.
Згодна з інвентаром 1844 года, у вёсцы Барысаўшчына аднайменнага маёнтку пана Фелікса, сына Яна, Ястржэмбскага, налічвалася 35 цяглых двароў і 4 двары, прыналежныя агароднікам. Усяго — 144 душы мужчынскага і 140 душ жаночага полу прыгонных сялянНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1393. А 1-30. На 1850 год — 44 двары, 288 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 302 жыхары сяла Барысаўшчына з’яўляліся прыхаджанамі Загальскай Свята-Троіцкай царквы, 7 жыхароў двара Барысаўшчына былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379адв., 708.
У парэформенны перыяд Барысаўшчына належала да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут — 135 мужчынскіх душ з сялян уласнікаў, прыпісаных да Барысаўшчынскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71. На 1876 год у маёнтку Барысаўшчына нябожчыка Мікалая, сына Фелікса, Ястржэмбскага (†1874) налічвалася 773 дзесяціны зямлі. Згодна са звесткамі 1876 і 1879 гадоў, Барысаўшчына заставалася ў прыходзе Загальскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 71. У 1886 годзе ў сяле — 36 двароў, 359 жыхароў, царкваВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113. На 1889 год уладальнікамі добраў Барысаўшчына ў 1500 дзесяцін угоддзяў названыя дваране Уладзімір, Канстанцін і Станіслаў, сыны Мікалая, ЯстржэмбскіяСписок землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 378. Недзе ў той час на беразе ракі Віць і яе прытока Гаранкі ў двары Барысаўшчына закладзена новая сядзіба — цэлы комплекс мураваных жылых і гаспадарчых пабудоваў, парк. Апошні асабліва адметны. На ніжняй тэрасе ён складаўся ў асноўным з мясцовых парод, сярод якіх высаджаныя лістоўніцы і піхты. На верхняй раслі шматлікія экзоты, у большасці сваёй прывезеныя з пітомнікаў Рыгі, Кіева, Варшавы, а часткова вырашчаныя на месцы. Наколькі багатай была калекцыя дрэў і кустоў сведчыць тое, што ў парку калісьці зарэгістравана да 300 іх відаў і формАнтипов В. Парки Белоруссии. — Минск, 1975; Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск: Ураджай, 1989. С. 188—189. З 1890 года працавала вінакурня, з 1896 года — маслабойня і паравы млын. Паводле перапісу 1897 года ў Барысаўшчыне было 88 двароў, 552 жыхары, дзейнічалі прыпісная царква, хлебазапасны магазін. У даведніку 1903 года сказана, што маслабойня і млын належалі тайнаму саветніку Станіславу Ястржэмбскаму. Сіламі 5 работнікаў выраблялі мукі і масла на 9 900 рублёў у год, па заказах — на 1000 рублёўСписок фабрик и заводов европейской России. — С.-Петербург, 1903. С. 575.
На 1909 год у сяле налічвалася 95 двароў з 611 жыхарамі, у аднадворным фальварку — 35 жыхароў. У 1911 годзе маёнтак Барысаўшчына ў 1927 дзесяцін быў уласнасцю Міхала, сына Уладзіміра, ЯстржэмбскагаСписок землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 5. У 1912 годзе вінакурня сіламі 8 работнікаў і коннага рухавіка, кіраванага адным чалавекам, вырабляла прадукцыі на 11 172 рубліСписок фабрик и заводов Российской империи. / Под ред. В. Е. Варзара. — С.-Петербург, 1912. Гр. XIб. С. 200.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Барысаўшчына ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.