Краснасе́лле (, ) — да аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары (97 сем’яў) пераселены ў экалагічна больш утульныя месцы, пераважна ў вёску Антонаўка Жлобінскага раёна.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Ліст караля Жыгімонта Старога пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу ад 26 лютага 1509 года паведамляе, што «братъ нашъ щчастъное памяти Александръ, корол и великии князь, за его служъбу далъ ему две земли пустовъскии на Прыпяти у Белосороцкои волостъце Киевсъкого повету на имя Пилиповъщыну а Кузнецовъщыну»Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. N. 424. Кароль Аляксандр памёр у 1506 годзе. Тым годам і датуецца першая згадка пра паселішча, хоць на нейкі час яно заставалася пусткаю.
У судовым дакуменце ад 24 кастрычніка 1550 года згаданыя людзі кузцоўскія, што прыналежалі да маёнтка князя Дзмітрыя Любецкага і жонкі яго Фенны, дачкі пана Сямёна Палазовіча: «Жаловал за позвы моими игумен Свтго Михайла Золотоверхого Сава и вся братя чернцы того манастыря [у Кіеве] на кнзя Дмитрея Романовича Любецкого и кнгню его млсти жону Полозовну о том, иж люди его кузцовскии отнимают луг в людей их манастырских в лысковцов». У 1556 годзе сустракаецца звестка пра «сяло Кузцоўзкае».
Назву «сяло Краснасельскае», або «Краснаселле» паселішча атрымала пры панах Харлінскіх, якія валодалі Астраглядаўскім маёнткам з канца 1568 года. У выпісцы з гродскіх кніг Кіеўскага ваяводства ад 20 кастрычніка 1603 года паведамляецца: «А то о кгвалтовное выбите спокойного держаня з луга сполного манастыру Михайловскому от именя их Лысковского и Лучичов з ыменем его млсти п. Харлинского Кузницовцами, новопрозываемым Красноселем, из озер, прозываемых Подворного и Осетрицы и теж о нестане, яко на завитом року на грунте преречоным лысковским и красноселским…»Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві XVI-XVIII ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського. — Київ, 2011. № 289, 290, 293, 295, 296, 297.
Да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Краснаселле належала тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. Палазовічам, Любецкім, Харлінскім, Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам.
Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 г. Кіеўскае ваяводства (у т. л. Краснаселле) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009.
Карона Каралеўства Польскага
29 верасня 1569 года было дасягнута пагадненне паміж струкчашым каралеўскім панам Шчасным Харлінскім і чарняцамі Свята-Міхайлаўскага манастыра ў Кіеве адносна спрэчак за грунты паміж краснасельскімі і лыскоўскімі падданыміArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 16, 17. 20 снежня 1625 года датаваны пратэст пані Гальшкі Мікалаевай Харлінскай, пададзены ў Кіеўскі гродскі суд супраць пана Зыгмунта Копця за спаленне млына і ўчыненне іншых гвалтаў у вёсцы КраснаселлеAGAD. APiJ. S. 17. У 1628 г. пан ваяводзіч смаленскі Мікалай Абрагамовіч (Абрамовіч) з двух дымоў Krasnosila мусіў плаціць па тры злотыяАрхив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397. 10 лістапада 1643 года айцец Антоній Гарбачэўскі, намеснік Свята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве, ад свайго імя і вялебнага айца Філафея Кізарэвіча, ігумена міхайлаўскага, і ўсёй капітулы апратэставаў у Кіеўскім гродскім судзе тое, што пан падстолі кіеўскі Максіміліян Бжазоўскі, дзедзіч добраў Астраглядавічы і іншых, «греблю засыпал на острове монастырским Узлужью, озера власные на монастыр належачие половити казал, с пол и сеножатей, так монастырских, яко и подданых виолентер [гвалтоўна] повыбиял, а потым на въласным кгрунъте, с которых выбил подле Красноселя, осадив слободу, назвисъком Туръжин назвал…»Документальна спадщина… № 306. Менавіта адсюль, ад Краснага Сяла пачалі свой пешы марш прыплыўшыя з нізоўяў Прыпяці на чаўнах казакі палкоўніка Ільі Галоты, каб перад світаннем 17 чэрвеня 1649 года няўдала атакаваць абоз пісара літоўскага Уладзіслава Валовіча пад ЗагаллемKotłubaj Ed. Życie Janusza Radziwiłła. — Wilno i Witebsk, 1859. S. 136. Dodatek XII. S. 365—367; Мицик Юрій. Полковник Ілля Голота і Загальська битва 1649 р. у світлі нових документів. // Мицик Юрій. Albaruthenica. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 164 і наст..
У часы цяжкай і надта працяглай вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай ігумен Феадосій і чарняцы Кіеўскага Свята-Міхайлаўскага манастыра выкарысталі зручны момант, каб завалодаць шляхецкімі добрамі, білі чалом маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. 31 снежня 1659 года манарх выдаў пажаданую для іх граматуДокументальна спадщина. — № 310: …И мы, великий гсдр цр и великий княз, Алексий Михайлович всея Великия и Малыя и Белыя Россиі самодержец, Михайловского мнстра игумена Феодосия з братиею пожаловали теми шляхетскими маетностями: Бородянкою, Новою Греблею, Загалцами, да на Полесю за Припетю двема деревенками: Мосанами и Красносельем со всеми доходи буде те маетности нне впусте и никто ими не владеет и впредь о тих маетностях спору и челобитя от казаков не будет велели владеть им и на те маетности велели им дат ншу великого гсдря жаловалную грамоту за ншею гсдрскою печатью и по ншей гсдрской милости Михайловского мнстра игумену Феодосию з братиею и хто по нем иний игумен и братия будут тими маетностями, селцом Бородянком доходи всякия збирать попрежнему, как имано напред сего.
Дана ся нша царскаго величества жалованная грамота в ншем црстующем граде Москве лета от создания миру 7168 мсца декабра 31 дня.
22 лютага 1660 года тое маскоўскае падараванне пацвердзіў універсалам украінскі гетман Юрый ХмяльніцкіУніверсали Івана Мазепи (1687—1709). — Київ; Львів, 2006. Частина ІІ. Додаток І. № 14. С. 439. Але пасля наступлення пералому ў ходзе вайны, 26 чэрвеня 1664 года дачка нябожчыка М. Бжазоўскага пані Зофія перапісала спадчынныя маёнткі на мужа князя Канстанціна ШуйскагаAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 69.
У 1683 годзе з 18 дымоў у вёсцы Краснаселле падымнае ў 3 злотыя плацілі астраглядаўскія айцы дамініканы, якія, верагодна, трымалі іх у заставе, але ў другі пабор тыя ж тры злотыя плаціў сам дзедзіч, пан ШуйскіАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 489, 505 (Канстанцін Ян). Інвентар 1698 года засведчыў, што краснасельцы з 13 гаспадарак не паасобку, але грамадою мусілі плаціць уладальніку маёнтку князю Дамініку Яну Шуйскаму ў асобе адміністратара пана Зыгмунта Шукшты 50 злотых, даніны мядовай 18 бельцаў, рыбалоўны рыштунак вырабляць, рыбу лавіць, да замку Хойніцкага кожную сераду і пятніцу прысылаць, выконваць падводную і будаўнічую павіннасці для двара Астраглядаўскага. Названыя Ігнат Войт, Андрэй Арцюшэнка, Мацвей Арцюшэнка, Астап Панчанка, Даніла Аляксеенка, Іоў Аляксеенка, Харытон Аляксеенка, Лявон Патапенка, Васіль Карпенка, Ігнат Кананенка, Кузьма Кармазенка, Лука Клімянок, Усцін КлімянокНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 133. Пэўна, плацілі і за тыя 5 гаспадарак, што пакінулі грамаду. 9 чэрвеня 1707 года князь Дамінік Шуйскі, харунжы берасцейскі, абвінаваціў у Мазырскім гродскім судзе пана Крыштафа Маніцкага, падчашага кіеўскага, за гвалтоўны наезд з вялікай грамадой людзей на добры Краснасельскія і падданых тамтэйшых збіццё, будынкаў спаленне і розных іншых гвалтаў учыненнеAGAD. ApiJ. S. 18.
Згаданыя выплаты чыншу і даніны мядовай краснасельцамі яшчэ і ў рэвізіі 1716 годаНГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 143 А вось у кастрычніку 1719 года Оўруцкі гродскі суд, выконваючы пастанову Люблінскага трыбунала, перадаў Краснаселле за даўгі пану оўруцкаму мечніку Мацвею ТрыпольскамуОписи актовых книг Киевского центрального архива. — № 34. / Сост. А. Т. Белоусов — Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1907. С. 13. Відавочна, па той прычыне пра вёску няма згадкі ў інвентары 1721 года.
У лістападзе 1723 года складзены інвентар на маёнтак Краснаселле, які перадаваўся ў пасэсію пану Грузевічу, лоўчаму новагародскаму, ім жа і падпісаныAGAD. APiJ. S. 18. Валодаў вёскай Krasnosile з 15 халупамі (хатамі) пан лоўчы Базыль Грузевіч і ў 1734 годзеТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 292 7 чэрвеня 1746 года князь Шуйскі пратэставаў у Оўруцкім гродзе супраць ужо былога пасэсара пана Базыля Нячая і іншых Грузевічаў, выстаўляў прэтэнзію на 4 400 злотых за наезд на вёску Краснаселле, збіццё людзей, спаленне будынкаў і рабункіAGAD. APiJ. S. 24. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Краснаселле было сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. 31 ліпеня і 6 жніўня 1749 года айцы цыстэрцыянцы Кімбараўскага канвента, якім належала вёска Малочкі, і князь Ігнацы Шуйскі, уладальнік Краснаселля, абмяняліся пратэстамі ў Оўруцкі гродскі суд за насланне сваіх людзей і ўчыненне розных гвалтаў і рабункаўAGAD. APiJ. S. 25. Шматлікія непаразуменні і канфлікты паміж ўладальнікамі (кіеўская мітраполія, оўруцкія базыляне, кімбараўскія цыстэрцыянцы), жыхарамі вёскі Малочкі ды ўладальнікамі (князі Шуйскія, апякуны паны Быстрыя, старосты ліноўскія, альбо пасэсары — паны Грузевічы, Загароўскі), жыхарамі Краснаселля адбываліся на працягу 1730 — 1780-х гадоў.
У жніўні 1750 года ў Хойніках былі схопленыя краснасельскія сяляне Саўка Лутчанка, Лук’ян Кананенка, Ігнат, войтаў сын (у інвентары 1698 года краснасельскага войта таксама звалі ІгнатамНГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 133), Селівон, Іванаў унук, Цімох і Іван Панчанкі і «іншыя», а таксама атаман іхні Кулешык, абвінавачаныя ў гайдамацтве — нападзе на Малочкі і зрабаванні (забралі 20 тыс. грывень) тамтэйшага арандатара Бэні ІзраэлевічаАрхив ЮЗР. — Ч. 3. — Т. 3: Акты о гайдамаках (1700—1768). — Киев, 1876. С. 511—512. У 1754 годзе з 31 двара (×6 — каля 186 жыхароў) вёскі Krasnosile Хойніцкага маёнтка выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 4 злотыя і 25 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 19 зл. і 12 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 183 Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі, што ў Краснаселлі пражывалі адпаведна 15, 3 і 6 чалавек (głow), якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710. Значнае ўбыванне насельнікаў-яўрэяў у вёсцы магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе.
Расійская імперыя