Наві́цкія 3 (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Ліды, на шашаы Ліда—Радунь. Рака Крупка (прыток Дзітвы) аддзяляе Навіцкія ад аграгарадка Крупава.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года згадваюцца вёска і карчма Адамовіча, ротмістра Лідскага, на зімовы ўсход за мілю з чвэрцю ад Ліды. Вёска Навіцкія належала да Лідскай парафіі. Віленскі гасцінец цягнуўся цераз рэчку Крупку на Жырмуны.
У 1861 годзе вёска ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Калясніцкай, 7 душ мужчынскага полу. У 1870 годзе былых дзяржаўных сялян 18 душ.
З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». Станам на 1992 год меўся магазін, свінаводчая ферма.
21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва 1960 год — 181 жыхар. 1970 год — 163 жыхары. 1992 год — 130 жыхароў, 60 гаспадарак. 2004 год — 95 жыхароў, 45 гаспадарак. 2012 год — 68 жыхароў, 30 гаспадарак. 2012 год — 63 жыхары, 28 гаспадарак. 2019 год — 65 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна