Бу́шаўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу, уздоўж кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.
Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
1926 год — 9 двароў, 32 жыхары. 1959 год — 33 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 3 двары, 4 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна