Леандру Кастан да Сілва або Леандра Кастан (; нар. , Жау, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Леандру пачынаў прафесійную кар’еру ў камандзе роднага горада Жау «XV лістапада», але яшчэ ў юнацкім узросце яго запрыкмецілі скаўты «Атлетыку Мінейру», дзе Леандру працягнуў навучанне. У 2005 годзе дэбютаваў у Серыі А ў складзе новага клуба. Але той сезон быў вельмі няўдалым для клуба з Белу-Арызонты, які выляцеў у Серыю B. Леандру Кастан аднак дапамог сваёй камандзе ў наступным годзе вярнуцца ў эліту, а ў 2007 годзе адправіўся ў шведскі «Хельсінгбарг».

У Швецыі Леандру правёў толькі адзін сезон, паспеўшы адзначыцца ў еўракубках голам у браму нідэрландскага ПСВ. У 2008 годзе перайшоў у «Грэміу Баруэры», а ў 2010 годзе далучыўся да складу клуба «Карынтыянс». У 2011 годзе «Карынтыянс» стаў чэмпіёнам Бразіліі, а ў 2012 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі дайшоў да фіналу і выйграў Кубак Лібертадорэс. Леандру Кастан трапіў у сімвалічную зборную гэтага турніру.

2 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Леандру ў італьянскую «Рому» за 5,5 млн еўраCorinthians vende Leandro Castán para o Roma: R$ 13 milhões. Globo Esporte.. У новым клубе ігрок атрымаў месца ў стартавым складзе дзякуючы шэрагу паспяховых выступаў. Свой першы гол за «Рому» забіў 8 снежня 2012 года ў матчы супраць «Фіярэнціны», які скончыўся перамогай рымскага клуба з лікам 4:2.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў асноўным складзе «Ромы». 10 ліпеня 2016 года «Сампдорыя» абвясціла аб арэндзе Кастана«Сампдория» объявила об аренде Кастана. by.tribuna.com., аднак ужо 18 жніўня таго ж года, так і не згуляўшы за «Сампдорыю» ў чэмпіянаце, далучыўся да «Тарына»Кастан покинул «Сампдорию» спустя месяц и перешел в «Торино» на правах аренды. Улетку 2017 года вярнуўся ў «Рому», аднак да канца 2017 года на полі не з’яўляўся. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Кальяры»«Кальяри» арендовал защитника «Ромы» Кастана. У жніўні 2018 года пакінуў «Рому»Кастан покинул «Рому» і неўзабаве вярнуўся ў Бразілію, папоўніўшы склад клуба «Васка да Гама», дзе гуляў да студзеня 2022 года. У сакавіку 2022 года далучыўся да «Гуарані», а ў ліпені 2022 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў гульні супраць зборнай Японіі 16 кастрычніка 2012 года, якая прайшла на стадыёне ва Уроцлаве.

Дасягненні «Карынтыянс»: Чэмпіён Бразіліі: 2011 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Хельсінгбарг Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Баруэры Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Гуарані Кампінас