Мануэ́л Жазэ́ ды Арыя́га Брун да Сілве́йра і Пейрэлангі (Мануэл ды Арыяга, ; 8 ліпеня 1840, Орта, Азорскія астравы — 5 сакавіка 1917, Лісабон) — партугальскі палітык, адвакат, пісьменнік. Першы прэзідэнт ПартугалііManuel de Arriaga na Enciclopédia Açoriana.
Біяграфія
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'іJoana Gaspar de Freitas, Bibliografia de Manuel de Arriaga. Horta : Associação dos Antigos Alunos do Liceu da Horta, 2003. З 1860 па 1865 гады вывучаў права ў Каімбрскім універсітэце, быў натхнёны ідэямі пазітывізму і рэспубліканізму, удзельнічаў у дыскусіях на філасофскія і палітычныя тэмы. З 1866 г. пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам англійскай мовы, пазней займаўся прыватнай адвакацкай практыкай. Праз дзесяць гадоў увайшоў у Камісію па рэфармаванні сярэдняй адукацыі ().
Член Партугальскай рэспубліканскай партыі і цудоўны аратар ён чатыры разы абіраўся дэпутатам ад Мадэйры, з 1891 г. у часы кіравання партыі. У адрозненне ад іншых рэспубліканцаў падтрымлівае добрыя адносіны з Рымска-каталіцкай царквойManuel de Arriaga (1840-1917) . Пасля рэвалюцыі 1910 г. ён спачатку рэктар Каімбрскага ўніверсітэта, затым Генеральны пракурор Партугаліі. У 1911 г. перамагае на прэзідэнцкіх выбарах.
У перыяд прэзідэнцтва правёў у Партугаліі шэраг буржуазна-дэмакратычных рэформаў, выступаў за нейтралітэт Партугаліі ў Першай сусветнай вайнеСоветская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982..
Сачыненні O Partido Republicano e o Congresso A Questão da Lunda Descaracterização da Nacionalidade Portuguesa no regime monárquico Começo de liquidação final Sobre a Unidade da Família Humana debaixo do Ponto de Vista Económico A irresponsabilidade do poder executivo no regime monárquico liberal Contos Sagrados Irradiações Harmonia Social
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Партугаліі Катэгорыя:Палітыкі Партугаліі Катэгорыя:Пісьменнікі Партугаліі