Уладзімір Саламонавіч Лазарэвіч (, в. Астроўка, Сакольскі павет (паводле іншых звестак Беласток) — , , «Камунарка», НКВД) — савецкі ваенны, педагог.
Біяграфія З беларускай шляхецкай сям’і. У 1912 годзе скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнік Першай сусветнай вайны, падпалкоўнік.
З 1918 у Чырвонай арміі: ва Усерасійскім галоўным штабе, на Усходнім фронце. З лістапада 1919 на Заходнім фронце — начальнік штаба фронту, камандуючы 3-й арміі. Пасля на Паўднёвым фронце камандуючы арміі, дзе вызначыўся пры ўзяцці чангарскіх і сівашскіх пазіцый Урангеля ў Крыме.
З 1921 камандуючы Туркестанскім фронтам, з 1922 намеснік начальніка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнік Ваенна-паветранай акадэміі, з 1934 начальнік кафедры Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі.
Член ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамі. Арыштаваны 4 лютага 1938 у Маскве. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 лютага 1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5 мая 1956.
Літаратура Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, БГА, 2002.
Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Бухарскай НСР Катэгорыя:Кавалеры Ваеннага Чырвонага ордэна Харэзмскай НСР Катэгорыя:Камандуючыя франтамі РСЧА ў Грамадзянскай вайне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя