«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.
Гісторыя. Апісанне Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы.
Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства».
Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь.
Пералік лаўрэатаў
2015 Проза — Уладзімір Саламаха, аповесць «І няма шляху чужога». Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча». Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка». Драматургія — Наталля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»). Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча». Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».
2016 Проза — Алесь Марціновіч, зборнік аповесцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў». Паэзія — Мар’ян Дукса, зборнік паэзіі «Птушка вечнасці — душа». Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч, некалькі кніг для дзяцей. Драматургія — Ягор Конеў, за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы». Крытыка і літаратуразнаўства — Таццяна Мацюхіна, кніга «Беларускі імпрэсіянізм». Публіцыстыка — Мікалай Барысенка, кніга нарысаў «Эхо войны в Восточной Беларуси». Дэбют — Сяргей Клімковіч, кніга «Тайна квартиры № 8».
2017 Проза — Людміла Рублеўская, раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Паэзія — Анатоль Аўруцін, зборнік паэзіі «Просветление». Дзіцячая літаратура — Міхась Пазнякоў, кніга «Возера Дзіва». Драматургія — Васіль Ткачоў, зборнік п’ес «Характары». Крытыка і літаратуразнаўства — Валер Назараў, кніга «Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка». Публіцыстыка — Зіновій Прыгодзіч, кніга «Постаці». Дэбют — Маргарыта Латышкевіч, кніга «Яблыкі».
2018 Проза — Васiль Шырко, кніга «Я нязваны госць». Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў «Высокі бераг». Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик». Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п’ес «Святло вышыні. П’есы». Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя». Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп «Пара высокага сонца». Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга «Пад чароўным шкельцам».
2019 Проза — Алег Ждан, кніга «Геній». Паэзія — Мікола Маляўка, зборнік вершаў «Сланечнік». Дзіцячая літаратура — Уладзімір Ягоўдзік, творы «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу». Драматургія — не вызначалася. Крытыка і літаратуразнаўства — Святлана Калядка, кніга "«Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі». Публіцыстыка — Віктар Хурсік, эсэ «Vale!». Дэбют — Станіслава Умец, кніга «Сэрца Сакры».
2020 Паэзія — Віктар Шніп, кніга вершаў «Белае, чорнае і залатое». Проза — Віктар Праўдзін, кніга «Парыж, Эйфелева вежа і…». Крытыка і літаратуразнаўства — Алесь Карлюкевіч, кніга «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі». Публіцыстыка — Аляксандр Радзькоў, кніга «Дискретный подход к наблюдению жизни». Дзіцячая літаратура — Валянціна Паліканіна, кніга «Усіх мацнее дабрыня». Дэбют — Кацярына Стройлава, кніга «Насустрач Любві».
2021
2022
2023 Паэзія — Хведар Гурыновіч, кніга «Паляўнічая паэма». Проза — Віктар Кунцэвіч, кніга «Калі чужая душа — твая». Публіцыстыка — Сяргей Міховіч, кніга «Нам силы дает земля». Крытыка і літаратуразнаўства — Мікола Мікуліч, кніга «Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс». Дзіцячая літаратура — Уладзімір Мазго, кніга «Загадка — розуму зарадка». Дэбют — Алеся Кузняцова, кніга «Когда трещит лед».
2025
«Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» — Мікалай Ждановіч, кніга «Свечка». «Лепшы публіцыстычны твор» — Мікалай Барысенка, кніга "Буйніцкае поле. Застацца і памерці … " (руск.: «Буйничское поле. Остаться и умереть…»). «Лепшы твор драматургіі» — Улада Собалева, кніга «Аватары тэатра» (). «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Аляксандр Бярозка. Адзначаны яго матэрыялы ў часопісе «Полымя» («Быццам я пражыў усё сваё жыццё: спавядальна-дзённікавая проза Алеся Жука», «Спавядальна-аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: штрыхі да творчага партрэта пісьменніка»). «Лепшы твора для дзяцей і падлеткаў» — Мікалай Чарняўскі, «Акадэмія… на колах». «Лепшы дэбют» — Вадзім Баравік, кніга «Іду па Мінску» ().
2026 5 верасня 2026 года імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства.
«Лепшы твор, зборнік твораў паэзіі» — Вольга Русілка, кніга «Котра». «Лепшы твор драматургіі» — Анатоль Зэкаў, «Двор пад буслінымі крыламі». «Лепшы твор прозы» — Навум Гальпяровіч, твор «Чырвоны мост». «Лепшы публіцыстычны твор» — Ігар Марзалюк, твор «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР». «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Дзмітрый Радзіончык, кніга «Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…». «Лепшы твор для дзяцей і падлеткаў» — Генадзь Аўласенка, кніга «Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў». «Лепшы дэбют» — Паліна Корнева, твор «Запіскі юнай хірургіні».
Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі