Лідзія Львоўна Арабе́й (, в. Нізок,  — , Мінск) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1958)..

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і службоўцаў. У 1942—1944 гадах жыла ў Шчучыне. З 1944 года — супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 года жыла ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. Скончыла ў 1951 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1954 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955—1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967—1974). Кандыдат філалагічных навук, дысертацыя была прысвечана жыццю і творчасці А. Пашкевіч (Цёткі).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.

Памерла 20 лютага 2015 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (калумбарый).

Творчасць Літаратурную працу пачала ў 1945 годзе. Выступала як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», а ў 1959 «Фядос Шынклер», аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Калібры» (1960, апавяданні для дзяцей), «Кватэра № 3» (1961, кніга сатыры і гумару), «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «На струнах буры» (1967), «Сярод ночы» (1968), «Іскры ў папялішчы» (1970), «Ваўчкі» (1972), «Сіні бор» (1972, аповесць), «Мне трэба ехаць» (1974), «Стану песняй» (1977), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), «Ісці ў разведку» (1989, апавяданні для дзяцей), «Пошукi iсцiны» (абразкі, 2005), «На полымі любві» (даследаванне, прысвечанае Алаізе Пашкевіч (Цётцы), 2006), «Белае поле» (апавяданні, ўспаміны, 2008).

Выйшлі выбраныя творы ў 2-х тамах (1985).

Пераклала раман эстонскага пісьменніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Арабей Лідзія Львоўна Беларуская пісьменніца Лідзія Арабей адзначае свой юбілей Лідзія Львоўна Арабей

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову