Ксеркс I (513 — 465 да н.э.) — цар персідскі (485—465 да н.э.).

Біяграфічныя звесткі З дынастыі Ахеменідаў, сын Дарыя I і Атосы, дачкі Кіра II. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 да н.э. паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у персідскую сатрапію (правінцыю). Няўдачы Ксеркса ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479 да н.э.) аслабілі магутнасць дзяржавы Ахеменідаў. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэлігійную рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.

міні|злева|Францішак Смуглевіч. Эсфір перад Ксерксам. 1778 Розныя прамыя і ўскосныя даныя сведчаць, што Ксеркс I пад іменем АгасверУ Ф. Скарыны — Асвер. згадваецца ў кнізе «Эсфір», як апякун яўрэяў.Скарына Ф.: Творы… С. 172.

Сын Ксеркса I — Артаксеркс I Лангіман.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Фараоны дваццаць сёмай дынастыі Катэгорыя:Цары персідскія