Іасія, Асія () — паводле біблейскіх звестак, сын і пераемнік Амона, цар іўдзейскі, які стаў царом пасля смерці бацькі, калі яму было толькі 8 гадоў.

Біяграфія

Дасягнуўшы свайго паўналецця, праявіў сябе заўзятым ворагам паганскага ідалапаклонства. Рашуча разбураў паганскія капішчы і ахвярнікі, знішчаў ідалаў і куміраў. Будучы абаронцам рэлігійнай чысціні, ён паспяхова знішчаў сляды паганства не толькі на тэрыторыі свайго Іўдзейскага царства, але і на землях, падуладных Ізраільскаму царству. У бітве з егіпцянамі на 31-м годзе свайго валадарства Іасія атрымаў смяротную рану, ад якой памёр, і быў пахаваны ў Іерусаліме. Яго смерць аплакаў Ерамія ў сваёй жалобнай песні.

Літаратура

Катэгорыя:Цары іўдзейскія