Немцы () — германскі народ, асноўнае насельніцтва Германіі. Агульная колькасць (2016 г.) — 64 598 000 чал.
Этымалогія Сучасная нямецкая саманазва Deutsche паходзіць ад гутарковых слоў diutisc, theodisk (ад протагерманскага þiudiskaz, літаральна "простыя людзі")DIUTISC, якімі ў раннім сярэднявеччы ў Франкскай імперыі і англасаксонскіх дзяржавах называлі германскае насельніцтва ў адрозненні ад раманскага і кельцкага.
Славянскае слова «немцы» (, , , і г. д.) таксама з'явілася ў раннім сярэднявеччы ў выніку кантактаў славян з германскімі плямёнамі. Яно магло значыць людзей, якія размаўлялі на незразумелай мове («нямыя»)Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка. В 4 томах. Т. 3. (Муза-Сят) / Перевод с немецкого и дополнения О.Н. Трубачева. - 2-е издание, стереотипное. - М.: Прогресс, 1987. С. 62, або ад назвы германскага племені неметаўGrzegorz Jagodziński, O przenoszeniu nazw ludów .
Рассяленне У наш час большая частка немцаў жыве ў Германіі, а таксама ў суседніх краінах (Францыя, Вялікабрытанія, Данія і г. д.).
Ужо ў сярэднявеччы ў выніку перасяленняў і асіміляцыі мясцовага насельніцтва буйныя групы нямецкага насельніцтва з'явіліся ў Прыбалтыцы, поўначы сучаснай Польшчы, Чэхіі, Трансільваніі (так званыя Трансільванскія саксы). Важным цэнтрам перасялення і развіцця нямецкай культуры стала Усходняя Прусія.
Буйныя хвалі нямецкіх міграцый мелі месца ў XVII - першай палове XX ст. ў Новы Свет, у XVIII ст. — у Расійскую імперыю, у канцы XIX - XX ст. — у германскія калоніі Афрыкі.
Аднак лёс нашчадкаў нямецкіх перасяленцаў у іншых краінах складваўся па-рознаму. Пасля паражэння Германіі ў I Сусветнай вайне большасць немцаў была вымушана пакінуць каланіяльныя тэрыторыі. Адзіная прыкметная нямецкая абшчына захавалася толькі ў Намібіі. Пачалася рээміграцыя нямецкага насельніцтва з краін Усходняй Еўропы. Падчас II Сусветнай вайны мірнае нямецкае насельніцтва прымусова высялялася з еўрапейскай часткі СССР у Казахстан і Сярэднюю Азію. Тыя савецкія немцы, што апынуліся на акупаваных тэрыторыях, масава пакідалі раней населеныя раёны разам с нацысцкім войскам. Пасля заканчэння вайны немцы прымусова высяляліся з краін Усходняй Еўропы. Асабліва значныя прымусовыя перасяленні адбыліся з Усходняй Прусіі і Судэцкай вобласці.
У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 2474 чал., якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як немцыПЕРЕПИСЬ НАСЕЛЕНИЯ 2009. ТОМ III. НАЦИОНАЛЬНЫЙ СОСТАВ НАСЕЛЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. - Минск, 2011. С. 7.
Мова
Мова — нямецкая. Належыць да германскай групы індаеўрапейскай сям'і.
Выдатныя асобы Фрыдрых I Ульрых Юнінген Кацярына II Ота Бісмарк Іаган Гутэнберг Гётэ Эрых Рэмарк Клара Цэткін Генрых Бёль Гельмут Коль Ангела Меркель
Зноскі
Катэгорыя:Германцы Катэгорыя:Народы Германіі Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыі:Народы Намібіі