Латышы́ () — балцкі народ, складае 62,1 % насельніцтва Латвіі (1,284 млн чалавек, згодна з перапісам 2011 года).
Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць — Latvian
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў).
З XIII стагоддзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад шведскім, а з 1795 года латышскія землі сталі часткай Расійскай імперыі. Латышская народнасць склалася к XVII стагоддзю; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI стагоддзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі).
Назва Назва латышоў паходзіць ад назвы балцкага племені латгалаў, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі. Латгальская назва ў пісаных крыніцах XI—XIII ст. фігуруе яе летьгола, Lethigalli, Лотыгола. Другая аснова ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля).
Першая аснова гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цячы»K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.. Той жа корань у назве ракі Лотва.
Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890., СеліяТопоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482., Нальшаны, верагодна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 223, 231—232, 295, 319.. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).
Знакамітыя латышы Улдзіс Браунс Лайма Вайкуле Крыш’яніс Валдэмарс Івар Калныньш Андрыс Ліепа Ілзэ Марысаўна Ліепа Марыс Ліепа Ліліта Озаліня Раймандс Паўлс Андрэйс Пумпурс Вільгельмс Пурвіціс Яніс Стрэйчс Яніс Чакстэ
Крыніцы
Літаратура Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л. А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В. В. Седов; Редкол.: Б. А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с. Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР, Ин-т языка и литературы; ред. А. Блинкена. — Рига : Зинатие, 1985. — 249 с. Меркель, Г. Г. Латыши, особливо в Ливонии, в исходе философского столетия : Доп. к народоведению и человекознанию / Соч. Г. Меркеля; Пер. с нем. А. Н. Шемякина; [Предисл.] О. Бодянский. — Москва : О-во истории и древностей рос. при Моск. ун-те, 1870. — 181 с. Палионис, Й. К проблеме диахронно-типологического изучения балтийских литературных языков / Й. Палионис // Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР. Ин-т языка и литературы им. А. Упита. — Рига : Зинатие, 1985. — С. 13—17. Плаканс, А. Краткая история стран Балтии: [перевод с английского] / А. Плаканс. — Москва : Весь Мир, 2016. — 478 с. Тугай, У. В. Латышы на Беларусі / У. В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с. Языки мира: Балтийские языки / РАН. Ин-т языкознания; Ред. кол.: В. Н. Топоров, М. В. Завьялова, А. А. Кибрик и др. — Москва : Academia, 2006. — 224 с. Plakans, A. The Latvians : a short history / A. Plakans. — Stanford, Calif. : Hoover Institution Press, Stanford University, 1995. — 257 p.
Катэгорыя:Народы Латвіі Катэгорыя:Народы Еўропы