Валянці́н Па́ўлавіч Зорын (нар. , в. Крывошын Брэсцкай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1994—2001), кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

З 1963 па 1967 — вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1975 па 1981 завочна вучыўся на лесагаспадарчым факультэце Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава па спецыяльнасці «Інжынер лясной гаспадаркі».

З 1969 па 1971 — памочнік ляснічага ў Лагойскім, а затым у Капыльскім лясгасе Мінскай вобласці.

З 1971 па 1974 — начальнік цэха шырспажыву Капыльскага лясгаса.

З 1974 па 1981 — ляснічы Колаўскага лясніцтва Капыльскага лясгаса.

З 1981 па 1984 — дырэктар Дратунскага ваеннага лясгаса.

З 1983 па 1985 — дырэктар Пухавіцкага лясгаса Мінскай вобласці.

З 1985 па 1994 — намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі.

З 17 кастрычніка 1994 года па 1 лістапада 2001 года быў Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 1994 № 149 «Аб прызначэнні В. П. Зорына Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

З 2002 года — прафесар кафедры лесаўпарадкавання лесагаспадарчага факультэта БДТУ.

Навуковая дзейнасць 4 сакавіка 2008 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівае кіраванне лясамі і дынаміка ляснога фонду Беларусі».

Асноўныя навуковыя дасягненні: удзел у распрацоўцы праграм касмічнага маніторынгу лясоў Беларусі; улік і прагноз лясных рэсурсаў пры планаванні прыродакарыстання; укараненне аўтаматызаванай сістэмы ўліку лесасыравінных рэсурсаў.

Сааўтар двух манаграфій.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2019)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2019 года № 90 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі Старонка на Вікіпедыі БДТУ

Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь