До́ктаравічы. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я До́ктаравічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Раманавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1904 годзе працаваў вінакурны завод. У 1912 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны партызан», працавалі 4 ветраныя млыны і кузня. 25 верасня 1942 года гітлераўцамі загубленыя 62 жыхары.

Насельніцтва 1886 год — 61 двор, каля 600 жыхароў 1900 год — 148 двароў, 898 жыхароў 1997 год — 142 двары, 303 жыхары

Вядомыя асобы Дамінік Рэйтан (1783—1851) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана. Аляксандр Рыгоравіч Таўпека (1914—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Леанід Антонавіч Чэркас (1937—2011) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне якаснай тэорыі і тэорыі біфуркацый аўтаномных сістэм на плоскасці.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна