Дэніэл Ніі Тэкі Менса Уэлбек (; нар. , Манчэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. З-за росту і стылю гульні яго часцяком параўноўваюць з такімі форвардамі, як Эмануэль Адэбаёр і Нванква Кану.
Кар’ера
Клубная Уэлбек нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы. Яшчэ ў шасцігадовым узросце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»Manchester United’s Brian McClair insists new academy rules are essential to help England catch up with rivals. The Telegraph. У сезоне 2005/06 перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Яго дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 года ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрленда». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сезону заставаўся на лаўцы запасных. Уэлбек выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых ігракоў у складзе.
Сезон 2007/08 ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзервовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 года, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Аравію, каб згуляць у развітальным матчы Самі аль-Джабера з клуба «Аль-Хіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 года, Уэлбек выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.
25 студзеня 2008 года сэр Алекс Фергюсан паведаміў, што Уэлбек атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сезон 2008/09. 9 лютага 2008 года на перадматчавай канферэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фергюсан сказаў, што Уэлбек будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасня 2008 года, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнда Кубка лігі супраць «Мідлсбра». 11 снежня 2009 года Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 годаDanny Welbeck signs new Manchester United contract. BBC Sport.
2 верасня 2014 года Уэлбек далучыўся да лонданскага «Арсенала», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаўDanny Welbeck: Arsenal sign Man Utd forward in £16m deal. BBC Sport.. Пераход адбыўся пасля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калумбійскі нападнік Радамель Фалькаа, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж ігракамі атакі ў клубе.
У чэрвені 2019 года «Арсенал» абвясціў аб зыходзе Уэлбека з каманды па заканчэнні кантракта«Арсенал» объявил об уходе Уэлбека, Чеха, Рэмзи и Лихтштайнера. by.tribuna.com..
У жніўні 2019 года перайшоў ва «Уотфард»Уэлбек перешел в «Уотфорд» на правах свободного агента. by.tribuna.com., які па выніках сезона 2019/20 страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У кастрычніку 2020 года разарваў кантракт з «Уотфардам» і неўзабаве стаў іграком «Брайтан энд Хоўв Альбіён»Экс-форвард «Арсенала» и «МЮ» Уэлбек перешел в «Брайтон». by.tribuna.com..
Міжнародная За асноўную зборную Англіі Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бельгіі.
Дасягненні Манчэстэр Юнайтэд Чэмпіён Англіі: 2013 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2009 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2011, 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Прэстан Норт Энд