Майкл Эсьен (; нар. , , Гана) — ганскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Ганы (2002—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у дацкім клубе «Норшэлан».

Эсьен фізічна развіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па варотах здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазіцыях абароны, у цэнтры паўабароны і на фланзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл з’яўляўлся капітанам зборнай Ганы па футболе.

Клубная кар’ера Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, там жа пачаў займацца футболам, першым яго прафесійным клубам стаў мясцовы «Ліберці». У «Бастыі» Эсьена часцяком параўноўвалі з Патрыкам Віейра за такую жа калянасць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідарам каманды, паўабаронца вывеў карсіканцаў у Кубак УЕФА, забіўшы ў чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёнаў еўра Майкл перайшоў у «Ліён». За 2 сезоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны лепшым іграком 2005 года Французскай асацыяцыяй прафесійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў).

«Чэлсі» 19 жніўня 2005 года Эсьен, за рэкордную для афрыканскага іграка суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў долараў), перайшоў у «Чэлсі» з французскага «Ліёна». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Арсенала». У сезоне 2006/07 быў прызнаны найлепшым іграком «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складала 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Сезон 2012/13 правёў у арэндзе ў мадрыдскім «Рэале».

Апошнія гады У студзені 2014 года падпісаў кантракт на 1,5 года з «Міланам». У чэрвені 2015 года стаў іграком «Панатынаікоса», праз год пакінуў каманду. У сакавіку 2017 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персіб Бандунг»Эссьен перешел в индонезийский клуб «Персиб Бандунг». Пакінуў «Персіб Бандунг» у сакавіку 2018 года.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад азербайджанскага «Сабаіла», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб юнацкай камандыЭссьен подписал контракт с азербайджанским «Сабаилом». У верасні 2020 года, завяршыўшы кар’еру, стаў трэнерам у дацкім «Норшэлане».

Міжнародная кар’ера Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён з’яўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросце ён з’яўляўся адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 1997 года ў Новай Зеландыі.

Дасягненні Па версіі BBC трэці найлепшы футбаліст Афрыкі ў 2007 годзе. Найлепшы футбаліст «Чэлсі» ў сезоне 2006/07.

Крыніцы

Спасылкі

Germany06.ru Прэм’ер-Ліга

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі зборнай Ганы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сабаіл Катэгорыя:Ігракі ФК Персіб Бандунг Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Бастыя Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Ганы