Рабі́навая (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад горада Маладзечна, 91 км ад Мінска.
Гісторыя У XIX ст. вёска Быкі ў складзе казённага маёнтка Барздынь, дзяржаўная ўласнасць у Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1866 годзе ў вёсцы 19 рэвізскіх душ. У 1873 г. вёска ў Лоскай сельскай грамадзе.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. вёска, 28 двароў, 148 жыхароў, у Палачанскай воласці Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, у Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. 30 ліпеня 1964 года вёска Быкі была перайменавана ў вёску РабінаваяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. Да 10 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзілаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 26 гаспадарак.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Барыс Венядзіктавіч Бароўскі (нар. 1947) — беларускі хімік, гісторык. Міхась Казлоўскі (нар. 1960) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі