Каледзіно́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цюрлёўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад Маладзечна. За 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана станцыя Каледзіно на лініі Маладзечна — Ліда.

Гісторыя З пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1708 г. вёска, 22 двары, маёнтак — уласнасць пана Х. Торскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1799 г. 31 двор, 218 жыхароў, маёнтак С. Прушынскага. У XIX ст. маёнтак у Лебедзеўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе ў маёнтку 22 жыхары, у 1904 г. маёмасць памешчыцы Сіцінскай, якая мела тут 606 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лебедзеўскай гміны Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства. Непадалёку размяшчалася калонія, 9 двароў, 52 жыхары.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Насілаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Хажэўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., затым у Цюрлёўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Міхась Ганько (нар. 1918) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, кіраўнік Саюза беларускай моладзі Мікола Ганько (1924—1999) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цюрлёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна