Клю́чнікі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяснянка. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Гісторыя Паселішча вядома прынамсі з пачатку XIX стагоддзя як вёска, належала да маёнтка Гарадок уласнасці Тышкевічаў, уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. У канцы XIX стагоддзя апроч вёскі быў таксама засценак на 2 двары, у той час ля Ключнікаў у Вяснянку ўпадала рака Тэга (Тхарніца).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
1815 год — 15 жыхароў мужчынскага полу 1858 год — 4 двары, 35 жыхароў 1897 год — 9 двароў, 62 жыхары 1908 год — 9 двароў, 71 жыхар 1917 год — 10 двароў, 65 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 13 двароў, 87 жыхароў 1999 год — 23 жыхары 2009 год — 19 жыхароў 2019 год — 26 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна