Ра́тамка (, ) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета. Скасавана ў 2009 годзе, далучана да пасёлка РатамкаРешение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района .

Размешчана за 5 км на захад ад Мінска, на р. Ратамка (упадае ў Заслаўскае вадасховішча). 38 гаспадарак, 167 жыхароў (2010).

Назва У дакументах 1558 года гэтая мясцовасць згадваецца як Радамскае. На думку В. Жучкевіча, гэта ёсць першапачатковая форма, ад якой пазней утварылася сучасная Ратамка. Назва патранімічная.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 319.

Гісторыя У 1567 годзе Ратом — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць А. Канішчы, Б. Епімахавай, Д. Ратамскага і П. Цішы, у Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе ўласнасць А. Станкевіча і інш. У 1597 годзе ўласнасць В. і К. Ратамскіх. У 1667 годзе маёнтак, 7 дымоў, карчма, панскі двор, уласнасць Ваньковічаў, у Каралішчавіцкай парафіі; пад тым жа годам пазначана як вёска Заслаўскай парафіі, двор, 15 дымоў, карчма, уласнасць М. Нарабоўскага, а таксама як вёска маёнтка Пціч.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800, 1815 гг. вадзяны млын, уласнасць М. Пшаздзецкага, у Мінскім павеце. У 1858 годзе вёска і фальварак, уласнасць Галавіной. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1878 годзе ў маёнтку смола-шкіпінарны завод. У 1897 годзе вёска у Заслаўскай воласці Мінскага павета, у маёнтку працаваў вадзяны млын; у пасёлку карчма, з 1880 года побач з пасёлкам існавала чыгуначная станцыя.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У 1923 годзе створаны калгас, працавалі кузня, сталярная і торная майстэрні. З 20 жніўня 1924 па 20 студзеня 1960 года цэнтр Ратамскага сельсавета (па 26 ліпеня 1930 года Заслаўскага раёна Мінскай акругі). У 1926 годзе ў вёсцы працавалі млын, кузня, кравецкая майстэрня. З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы г. Мінск. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор. З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце. У Ждановіцкім цяплічным камбінаце (цэнтр — в. Кунцаўшчына).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1800, 1815 — 10 двароў, 69 жыхароў. 1858 — 20 жыхароў мужчынскага полу. 1897 — у вёсцы 13 двароў, 78 жыхароў; у маёнтку — 17 жыхароў; пасёлку — 21 двор, 79 жыхароў, на чыгуначнай станцый — 34 жыхары; 6 урочышчах — 8 двароў, 46 жыхароў. XX стагоддзе: 1917 — у вёсцы 19 двароў, 123 жыхары, у засценку 10 двароў, 61 жыхар, у пасёлку 112 двароў, 2195 жыхароў, на чыгуначнай станцыі 25 жыхароў, на хутары 10 двароў, 58 жыхароў, у маёнтку 23 жыхары, на хутары Ратамка (ён жа Сапрыдаўшчына) 5 двароў, 32 жыхары. 1926 — у вёсцы 91 двор, 420 жыхароў, у маёнтку 5 двароў, 33 жыхары, млын, кузня, кравецкая майстэрня. 1941 — 38 двароў, 178 жыхароў. 1997 — 26 гаспадарак, 77 жыхароў. XXI стагоддзе: 2010 — 38 гаспадарак, 167 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ратамка (аграгарадок)