Дубі́цкая Слабада́ (, ), раней таксама Дубская Слабада — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя Вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, адносілася да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1897 года была царква на могілках. У 1903 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 29 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады прынамсі 16 ураджэнцаў Дубіцкай Слабады былі рэпрэсаваны.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе карнай аперацыяй за часамі акупацыі было спалена 13 двароў, забіта 9 жыхароў. 27 жыхароў было вывезена на прымусовую працу ў Германію.

У 2010 годзе ў вёсцы былі клуб-бібліятэка і крама.

Насельніцтва

1800 год — 9 двароў, 72 жыхары 1897 год — 29 двароў, 182 жыхары 1908 год — 47 двароў, 440 жыхароў 1917 год — 48 двароў, 277 жыхароў (усе беларусы) 1926 год — 48 двароў, 246 жыхароў 1941 год — 45 двароў, 273 жыхары 1997 год — 64 двары, 96 жыхароў 1999 год — 89 жыхароў 2009 год — 66 жыхароў 2019 год — 55 жыхароў

Вядомыя асобы Віктар Антонавіч Ламака (1910—2001) — заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна