Духаўшчына () — горад (з 1775 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. Заснаваны ў 1675 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на Духаўшчынскім узвышшы, на рацэ Восціца (басейн Дняпра), за 57 км на ад Смаленска.

Духаўшчына захавала струк­ту­ру ста­ро­га го­рада з прамавуголнай се­ткай вуліц і сядзібнай забудовай ускраінных раёнаў.

Гісторыя На гэтым месцы ў XIII—XIV ст. існаваў жаночы праваслаўны манастыр, а яго царква была асвечана ў імя Святога Духа. У XV—XVI ст. навокал манастыра ўзнікла Духаўская слабада. З другой паловы XVII ст. Духаўшчына была цэнтрам стана, затым воласці.

У 1802—1925 гадах павятовы горад Смаленскай губерні. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Смаленскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, на выдадзенай затым «Карце БНР» Духаўшчына паказана ў яе складзе. 1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Духаўшчына ўключалася ў склад Беларускай ССР, дзе мела стаць цэнтрам павета («падраёна»), аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР. У 1925 годзе цэнтр павета з Духаўшчыны пераведзены ў сяло Ярцава. 1 кастрычніка 1929 года была сфарміравана Заходняя вобласць, у складзе якой быў утвораны Духаўшчынскі раён, з цэнтрам у горадзе Духаўшчына. З 1937 года ў Смаленскай вобласці. З 15 ліпеня 1941 да 19 верасня 1943 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Насельніцтва

Эканоміка Лясная, харчовая прамысловасць.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1675 годзе