Джорджа К’еліні (; нар. , Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2022). Вядомы па шматгадовым выступам за «Ювентус». Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасцю да выканання стандартаў.
Клубная кар’ера
«Ліворна» З’яўляецца выхаванцам клуба «Ліворна». У асноўнай камандзе клуба гуляў на працягу чатырох сезонаў — два сезоны ў Серыі C1 і два ў Серыі B.
«Фіярэнціна» Улетку 2004 года ён перайшоў у склад «Ювентуса» за 6,5 мільёнаў еўра. «Ювэ» прадаў 50 % правоў на іграка «Фіярэнціне» за 3,5 мільёна еўра, і ў «Фіярэнціне» ён адгуляў увесь сезон 2004/05, пасля чаго быў выкуплены «Ювентусам» за 4,3 мільёны еўра.
«Ювентус» 12 кастрычніка 2006 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2011 года, а ў чэрвені 2008 года — да 2013 года. 23 лістапада 2010 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2015 года з заробнай платай у 3,5 млн еўра за сезон.
У 2018 годзе стаў капітанам турынскай каманды пасля сыходу Джанлуіджы Буфона. У жніўні 2021 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з клубам да 2023 года, аднак у 2022 годзе, пасля паражэння ў фінале Кубка Італіі, заявіў аб тым, што пакідае «Ювентус».
«Лос-Анджэлес» У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес». У студзені 2024 года пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам у структуры клуба.
Міжнародная кар’ера Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 года ў матчы супраць зборнай Фінляндыі і з тых часоў рэгулярна выхадзіў на поле ў складзе нацыянальнай каманды.
У красавіку 2022 года заявіў аб сыходзе са зборнай пасля Фіналісімы супраць Аргенціны, якая адбылася 1 чэрвеня ў Лондане і скончылася паражэннем італьянцаў з лікам 0:3.
Дасягненні
Клубныя «Ювентус»: Чэмпіён Італіі (9): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (5): 2015, 2016, 2017 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2012, 2013, 2018, 2020 Пераможца Серыі B: 2007
«Лос-Анджэлес»: Уладальнік Кубка MLS: 2022
Міжнародныя Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліворна Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Італіі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта