__NOTOC__
14 ліпеня — сто дзевяноста пяты (сто дзевяноста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1099: Падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Іерусалім. 1187: Пачатак марскога паходу наўгародцаў на шведскую сталіцу Сігтуну. 1471: Адбылася бітва на Шалоні ў ходзе маскоўска-наўгародскай вайны 1471 года, першы крок да далучэння Ноўгарада да Маскоўскай дзяржавы. 1500: Адбылася бітва на Ведрашы ў ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў. 1700: Заключаны Канстанцінопальскі мірны дагавор, паводле якога ад Асманскай імперыі да Маскоўскай дзяржавы адышлі Азоў і Запарожжа. 1708: Бітва пад Галоўчынам у час Вялікай Паўночнай вайны паміж расійскімі і шведскімі войскамі. 1789: Узяцце Бастыліі, пачатак Вялікай французскай рэвалюцыі. 1865: Здзейснена першае паспяховае ўзыходжанне на гару Матэргорн у Альпах, пры спуску 4 чалавекі загінулі. 1913: У Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства. 1920: Чырвоная Армія заняла Вільню. 1944: Пінск вызвалены савецкімі войскамі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі. 2015: Касмічны апарат New Horizons наблізіўся да Плутона і зрабіў дэталёвы здымак карлікавай планеты.
Нарадзіліся 1602: Джуліа Мазарыні, французскі дзяржаўны дзеяч 1743: Гаўрыла Дзяржавін, рускі паэт і дзяржаўны дзеяч 1800: Жан Батыст Дзюма, французскі хімік-арганік 1816: Жазеф Арцюр дэ Габіно, французскі арыстакрат, сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат (пам. 13.10.1882) 1903: Ірвінг Стоўн, амерыканскі пісьменнік 1911: Павел Пруднікаў, беларускі пісьменнік (пам. 16.3.2000) 1918: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік (пам. 30.7.2007) 1919: Ліна Вентура, французскі акцёр 1920: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (пам. 20.7.1970) 1927: Георгій Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык-медыявіст 1938: Мошэ Сафдзі, ізраільска-амерыканскі архітэктар 1939: Карал Гот, чэшскі эстрадны спявак 1942: Хаўер Салана, іспанскі палітык 1981: Алена Лолавіч, сербская гарналыжніца
Памерлі 1223: Філіп II Аўгуст, кароль Францыі 1704: Соф’я Аляксееўна, руская царэўна 1816: Франсіска Міранда, нацыянальны герой Венесуэлы 1827: Агюстэн Жан Фрэнель, французскі фізік 1920: Альберт фон Келер, нямецкі мастак 1968: Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі, рускі пісьменнік 1991: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно (нар. 5.7.1939) 1992: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (нар. 14.6.1920) 1994: Пётр Васілевіч Конюх, беларускі оперны спявак
Святкуюць Ірак: Дзень Рэспублікі Паўднёвая Асеція: Дзень міратворца Францыя: Дзень узяцця Бастыліі
714