__NOTOC__
14 снежня — трыста сорак восьмы (трыста сорак дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1862: У Мінску назіралася палярнае ззянне. 1896: У Глазга адкрыты метрапалітэн. 1900: Макс Планк абнародаваў формулу, пазней названую яго імем. 1906: У Мінску заснавана кніжнае таварыства «Мінчук». 1911: Экспедыцыя Руаля Амундсена дасягнула Паўднёвага полюса. 1918: На змену зрынутай Гетманшчыне прыйшла Дырэкторыя УНР. 1939: СССР выключаны з Лігі Нацый за развязванне вайны з Фінляндыяй. 1955: З канвеера Мінскага гадзіннікавага завода сышоў першы гадзіннік. 1970: Верфі ў Гданьску і Гдыні абвясцілі аб забастоўцы, пачаліся хваляванні ў Польшчы. 1987: Створаны Беларускі саюз дызайнераў. 1991: Створана грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын». 1995: Лідарамі Югаславіі (С. Мілошавіч), Харватыі (Ф. Туджман) і баснійскіх мусульман (А. Ізетбегавіч) падпісаны Дэйтанскі дагавор.
Нарадзіліся
1503: Настрадамус, французскі ўрач і гісторык (пам. 1566). 1546: Ціха Брагэ, дацкі астраном (пам. 1601). 1727: Франсуа-Юбер Друэ, французскі мастак 1851: Эдвард Роп, рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы (пам. 25.7.1939). 1876: Эрхард Шміт, нямецкі матэматык (пам. 6.12.1959) 1885: Міраслаў Кралевіч, харвацкі мастак і скульптар 1890: Іван Гаўрыс, беларускі мастак (пам. 4.11.1937) 1884: Мікалай Чарнецкі, царкоўны дзеяч УГКЦ 1895: Георг VI, кароль Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі (пам. 6.2.1952) 1905: Мікалай Апанасавіч Дарожкін, беларускі міколаг і фітапатолаг, акадэмік АН БССР. 1924: Радж Капур, індыйскі рэжысёр і акцёр 1935: Арва Валтан, эстонскі пісьменнік, сцэнарыст 1947: Дылма Русеф, прэзідэнт Бразіліі 1979: Сафі Монк, англа-аўстралійская спявачка 2002: Франсішку Кансейсан, партугальскі футбаліст
Памерлі
1591: Ян ад Крыжа, каталіцкі святар (нар. 24.6.1542) 1667: Франчэска Кавалі, венецыянскі кампазітар (нар. 14.2.1602) 1788: Карл Філіп Эмануіл Бах, нямецкі кампазітар (нар. 8.3.1714) 1799: Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт ЗША (нар. 22.2.1732) 1854: Леон Фашэ, французскі дзяржаўны дзеяч 1923: Тэафіль Аляксандр Стэйнлен, французскі мастак 1989: Андрэй Сахараў, савецкі фізік і грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар 21.5.1921). 1990: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург (нар. 5.1.1921) 2010: Жам Гітэ, французскі мастак 2020: Марыя Іосіфаўна Карпенка, беларуская пісьменніца, журналіст 2025: Роб Райнер, амерыканскі акцёр і рэжысёр
Святкуюць Тайланд: Нацыянальны дзень спорта
С14