__NOTOC__
14 сакавіка — 74-ы (75-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|150px|Палескі драматычны тэатр 1499: Вялікі князь Аляксандр надаў Менску магдэбургскае права. 1900: Ратыфікацыя Акта аб Залатым стандарце ЗША. 1920: Рэферэндум у Шлезвіг-Гольштэйне, 80 % адыходзяць да Германіі. 1954: Скончана будаўніцтва Кольцавай лініі Маскоўскага метрапалітэна. 1978: Акупацыя Ізраілем Паўднёвага Лівана. 1992: Пачатак баявых дзеянняў урадавых войск Малдовы супраць сепаратыстаў з Прыднястроўя. 2006: Афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра
Нарадзіліся 1804: Іаган Штраус, бацька, аўстрыйскі кампазітар 1823: Тэадор дэ Банвіль, французскі пісьменнік 1835: Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі, італьянскі астраном 1853: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак 1858: Эдуард Толь, рускі геолаг, палярны даследчык 1879: Альберт Эйнштэйн, нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці 1903: Адольф Готліб, амерыканскі мастак 1931: Павел Місько, беларускі пісьменнік 1933: Хельмут Леерб, аўстрыйскі мастак 1934: Юджын Сернан, амерыканскі астранаўт 1935: Міцуо Ікэда, японскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён 1938: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр 1939: Бертран Бліе, французскі рэжысёр, сцэнарыст 1939: Іў Буасэ, французскі рэжысёр 1958: Альбер II, князь Манака 1997: Сімона Байлз, амерыканская гімнастка 2000: Нікаля Жэстэн, французскі канаіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі 840: Эйнхард, франкскі вучоны 1167: Расціслаў Мсціславіч, заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў 1823: Шарль Франсуа Дзюмур'е, французскі генерал 1883: Карл Маркс, нямецкі філосаф і эканаміст (нар. 5.5.1818) 1943: Васіль Захарка, прэзідэнт БНР (нар. 1.4.1877) 1954: Людамір Міхал Рагоўскі, польскі кампазітар і дырыжор (нар. 3.10.1881) 1959: Макс Лінгнер, нямецкі мастак 1974: Гюнтэр Рэйндорф, эстонскі мастак 2006: Ленарт-Георг Меры, эстонскі пісьменнік і палітык, прэзідэнт Эстоніі 2018: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік (нар. 8.1.1942) 2020: Ігар Іванавіч Есьман, беларускі архітэктар 2024: Франс дэ Вааль, нідэрландскі прыматолаг
Святкуюць Міжнароднае матэматычнае свята «дзень Пі»
314