Ігнасіа Камача Барнола (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Яго бацька Хуан Хасэ, а таксама старэйшы брат Хуанінья, таксама з’яўляюцца футбалістамі.
Клубная кар’ера «Атлетыка» Ігнасіа пачаў сваю кар’еру ў футбольнай школе «Сарагосы», але неўзабаве яго заўважылі скаўты сталічнага «Атлетыка», які ў 2005 годзе запрасіў футбаліста ў сваю футбольную акадэмію. 1 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Барселоны», Камача дэбютаваў у Ла Лізе. «Матрацнікі» атрымалі перамогу з лікам 4:2, а з маладым паўабаронцам быў падпісаны кантрактAtlético maintain top-four challenge . UEFA.com. 3 мая, за адзін дзень да свайго 18-годдзя, у паядынку супраць «Рэкрэатыва» Ігнасіа забіў свой першы гол у чэмпіянаце Іспаніі.
Нягледзячы на ўдалыя выступы ў дэбютным сезоне, у наступным Камача мала з’яўляўся на поле, абмяжоўваючыся матчамі на Кубак Іспаніі. Галоўны трэнер «Атлетыка», Хаўер Агірэ, рабіў стаўку на партугальца Манішэ і пачаткоўца каманды аргенцінца Эвера Банегу. Сітуацыя крыху палепшылася пасля таго, як Манішэ быў адхілены ад гульняў пасля сутычкі з новым галоўным трэнерам Абелем Рэсінам. Сезон 2009/10 Камача мала гуляў, у асноўным выходзячы ў канцы матчаў.
«Малага» У пошуках гульнявой практыкі ў снежні 2010 года Ігнасіа перайшоў у «Малагу»Top-three finish in Malaga's sights . ESPN Soccernet. 8 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа, ён дэбютаваў у новым клубе. Пазней замацаваўся ў аснове і стаў адным з лідараў каманды, а таксама яе віцэ-капітанам.
«Вольфсбург» У ліпені 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Вольфсбургам»«Вольфсбург» приобрел хавбека «Малаги» Камачо за 10 млн евро . ESPN Soccernet., аднак гуляў мала з-за траўм. У верасні 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі. 18 лістапада 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць Германіі (0:1).
Дасягненні «Атлетыка»: Пераможца Лігі Еўропы: 2010 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд B