Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не () — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля.
Лаўрэаты __NOTOC__ 1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…
1901—1910
ГодПартрэтІмяФорма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.КраінаПрыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.АбгрунтаваннеЦытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.1901 Эміль Адольф фон Берынг(1854—1917) Германія За працы, прысвечаныя сыроваткавай тэрапіі, асабліва за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і тым самым дало ў рукі лекараў пераможную зброю супраць хваробы і смерці.1902 Рональд Рос(1857—1932) , Індыя (нарадзіўся ў горадзе Алмора, Індыя) За працы, прысвечаныя малярыі, у якіх ён паказаў, якім чынам яе ўзбуджальнік трапляе ў арганізм, і тым самым заклаў аснову для далейшых паспяховых даследаванняў у галіне распрацовак метадаў барацьбы з гэтай хваробай.1903 Нільс Руберг Фінзен(1860—1904) (нарадзіўся ў горадзе Торсхаўн, сучасныя Фарэрскія астравы) У знак прызнання яго заслуг у лячэнні хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла новыя магчымасці ў медыцынскай навуцы.1904 Іван Пятровіч Паўлаў(1849—1936) Расійская імперыя У знак прызнання прац па фізіялогіі стрававання, дзякуючы якім веды аб жыццёва важных аспектах гэтага пытання былі зменены і пашыраны.1905 Роберт Кох(1843—1910) Германія За даследаванні і адкрыцці, звязаныя з лячэннем туберкулёзу. 1906 Каміла Гольджы(1843—1926) Італія У знак прызнання прац аб структуры нервовай сістэмы. Сант’яга Рамон-і-Кахаль(1852—1934) Іспанія1907 Шарль Луі Альфонс Лаверан(1845—1922) Францыя За даследаванні ролі прасцейшых ва ўзнікненні захворванняў.1908 Ілья Ільіч Мечнікаў(1845—1916) Расійская імперыяУ знак прызнання прац аб імунітэце. Паўль Эрліх(1854—1915) Германія1909 Эміль Тэадор Кохер(1841—1917) За працы ў галінах фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы.1910 Альбрэхт Косель(1853—1927) Германія У знак прызнання ўкладу ў вывучэнне хіміі клеткі, унесенага даследаваннямі бялкоў, у прыватнасці нуклеінавых рэчываў.
1911—1920
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1911 Альвар Гульстранд(1862—1930) За працы, прысвечаныя дыёптрыцы вока.1912 Алексіс Карэль(1873—1944) У знак прызнання прац над сасудзістым швом і трансплантацыі крывяносных сасудаў і органаў.1913 Шарль Рышэ(1850—1935) У знак прызнання работ па анафілаксіі.1914 Роберт Барані(1876—1936) Аўстра-Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, сучасная ) За працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарату.1915Прэмія не прысуджалася1916191719181919 Жуль Бардэ(1870—1961) За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам.1920 Шэк Аўгуст Стынберг Крог(1874—1949) За адкрыццё механізму рэгуляцыі прасвету капіляраў.
1921—1930
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1921Прэмія не прысуджалася1922 Арчыбалд Вівіен Хіл(1886—1977) За даследаванні, звязаныя з утварэннем цяпла ў цягліцах. Ота Фрыц Меергоф(1884—1951) За адкрыццё цеснай ўзаемасувязі паміж спажываннем кіслароду і метабалізмам малочнай кіслаты ў цягліцах.1923 Фрэдэрык Грант Бантынг(1891—1941) Канада За адкрыццё інсуліну. Джон Джэймс Рыкард Маклеад(1876—1935) Канада (нарадзіўся ў горадзе Клуні, )1924 Вілем Эйнтховен(1860—1927) (нарадзіўся ў горадзе Семаранг (сучасная ), у складзе Галандскай Ост-Індыі) За адкрыццё механізму электракардыяграмы.1925Прэмія не прысуджалася1926 Іаханес Андрэас Грыб Фібігер(1867—1928) За адкрыццё карцыномы, якая выклікаецца Spiroptera.1927 Юліус Вагнер-Яўрэг(1857—1940) За адкрыццё тэрапеўтычнага эфекту заражэння малярыяй пры лячэнні прагрэсіўнага паралічу.1928 Шарль Жуль Анры Ніколь(1866—1936) За працы, звязаныя з сыпным тыфам.1929 Хрысціян Эйкман(1858—1930) За ўклад у адкрыццё вітамінаў. Фрэдэрык Гоўленд Хопкінс(1861—1947) За адкрыццё вітамінаў, якія стымулююць працэсы росту.1930 Карл Ландштэйнер(1868—1943) За адкрыццё груп крыві чалавека.
1931—1940
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1931 Ота Генрых Варбург(1883—1970) За адкрыццё прыроды і механізму дзеяння дыхальнага ферменту.1932 Чарлз Скот Шэрынгтан(1857—1952) За адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў. Эдгар Дуглас Эдрыян(1889—1977) 1933 Томас Хант Морган(1866—1945) ЗША За адкрыцці, звязаныя з роляй храмасом у спадчыннасці.1934 Джордж Хойт Уіпл(1878—1976) ЗША За адкрыцці, звязаныя з выкарыстаннем печані пры лячэнні анеміі. Джордж Рычардс Майнат(1885—1950) ЗША Уільям Пэры Мёрфі(1892—1987) ЗША1935 Ханс Шпеман(1869—1941) Германія За адкрыццё эфектаў эмбрыянальнага развіцця.1936 Генры Халет Дэйл(1875—1968) За адкрыцці, звязаныя з хімічнай перадачай нервовых імпульсаў. Ота Лёві(1873—1961) (нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне, Германія)1937 Альберт Сент-Дзьёрдзы фон Нейгірапалт(1893—1986) Венгрыя За адкрыцці, звязаныя з працэсамі біялагічнага акіслення, звязаных у тым ліку з вывучэннем вітаміну C і каталізу фумаравай кіслаты.1938 Карней Жан Франсуа Хейманс(1892—1968) За адкрыццё ролі сінусавага і аартальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання.1939 Герхард Домагк(1895—1964) Германія За адкрыццё антыбактэрыяльнага эфекту прантазілу.1940Прэмія не прысуджалася
1941—1950
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1941 Прэмія не прысуджалася19421943 Карл Петэр Хенрык Дам(1895—1976) За адкрыццё вітаміну К. Эдуард Адальберт Дойзі(1893—1986) ЗША За адкрыццё хімічнай структуры вітаміну К.1944 Джозеф Эрлангер(1874—1965) ЗША За адкрыцці, звязаныя з высокадыферэнцыраванымі функцыямі некаторых нервовых валокнаў. Герберт Спенсер Гасер(1888—1963) ЗША1945 Аляксандр Флемінг(1881—1955) (нарадзіўся ў горадзе Дарвел, ) За адкрыццё пеніцыліну і яго гаючага ўздзеяння пры лячэнні розных інфекцыйных захворванняў. Эрнст Борыс Чэйн(1906—1979) (нарадзіўся ў Берліне, Германія) Хоўард Уолтэр Флоры(1898—1968) 1946 Герман Джозеф Мёлер(1890—1967) ЗША За адкрыццё з’яўлення мутацый пад уплывам рэнтгенаўскага выпраменьвання.1947 Карл Фердынанд Коры(1896—1984) ЗША (нарадзіўся ў Празе (сучасная ), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) За адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену. Герці Тэрэза Коры, нар. Радніц(1896—1957) ЗША (нарадзілася ў Празе (сучасная ), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) Бернарда Альберта Усай(1887—1971) За адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы.1948 Паўль Герман Мюлер(1899—1965) За адкрыццё высокай эфектыўнасці ДДТ як кантактнага яду супраць многіх відаў членістаногіх.1949 Вальтэр Рудольф Гес(1881—1973) За адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозга як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў. Антоніу Каэтану Эгаш Маніш(1874—1955) За адкрыцці, якія тычацца тэрапеўтычнага дзеяння лабатаміі пры лячэнні некаторых псіхічных захворванняў.1950 Эдвард Калвін Кендал(1886—1972) ЗША За адкрыцці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялагічных эфектаў. Тадэвуш Рэйхштэйн(1897—1996) (нарадзіўся ў горадзе Улацлавак, Царства Польскае (сучасная Польшча)) Філіп Шоўалтэр Хенч(1896—1965) ЗША
1951—1960
ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне1951 Макс Тэйлер(1899—1972) ПАР За адкрыцці, звязаныя з жоўтай ліхаманкай і барацьбой з ёй.1952 Зельман Абрахам Ваксман(1888—1973) ЗША (нарадзіўся ў горадзе Нова-Прылука (сучасная ), які тады ўваходзіў у склад Расійскай імперыі) За адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні туберкулёзу.1953 Ханс Адольф Крэбс(1900—1981) (нарадзіўся ў Гільдэсгайме, Германія) За адкрыццё цыклу лімоннай кіслаты. Фрыц Альберт Ліпман(1899—1986) ЗША (нарадзіўся ў Кёнігсбергу, Германія, які зараз уваходзіць у склад Расіі пад назвай Калінінград) За адкрыццё каферменту А і яго значэння для прамежкавых стадый метабалізму.1954 Джон Франклін Эндэрс(1897—1985) ЗША За адкрыццё здольнасці вірусу поліяміэліту расці ў культурах розных тканін. Томас Хакл Уэлер(1915—2008) ЗША Фрэдэрык Чапмен Робінс(1916—2003) ЗША1955 Аксель Хуга Тэадор Тэарэль(1903—1982) За адкрыцці, якія тычацца прыроды і механізму дзеяння акісляльных ферментаў.1956 Андрэ Фрэдэрык Курнан(1895—1988) ЗША (нарадзіўся ў Парыжы, ) За адкрыцці, якія тычацца катэтарызацыі сэрца і паталагічных змяненняў у сістэме кровазвароту. Вернер Форсман(1904—1979) Федэратыўная Рэспубліка Германіі Дзікінсан Рычардс(1895—1973) ЗША1957 Даніэле Бавэ(1907—1992) (нарадзіўся ў Нёўшатэлі, ) За адкрыцці, якія тычацца сінтэтычных злучэнняў, якія блакіруюць дзеянне некаторых рэчываў арганізма, і за выяўленне іх дзеяння на сасудзістую сістэму і шкілетныя цягліцы.1958 Джордж Уэлс Бідл(1903—1989) ЗША За адкрыцці, звязаныя з роляй генаў у спецыфічных біяхімічных працэсах. Эдвард Лоры Тэйтэм(1909—1975) ЗША Джошуа Ледэрберг(1925—2008) ЗША За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэкамбінацыі і арганізацыі генетычнага матэрыялу бактэрый.1959 Севера Ачоа(1905—1993) ЗША (нарадзіўся ў горадзе Луарка, ) За адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзоксірыбануклеінавай кіслот. Артур Корнберг(1918—2007) ЗША1960 Фрэнк Макфарлейн Бёрнет(1899—1985) За адкрыццё набытай імуналагічнай талерантнасці. Пітэр Браян Медавар(1915—1987)
1961—1970