Мікала́й Канстанці́навіч Ана́ньеў (нар. , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1998—1999).

Біяграфія У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры, у 1989 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе рабочым вагоннага дэпо, пасля службы ў Савецкай арміі працаваў на чыгуначнай станцыі Асіповічы.

1970—1971 — узначальваў камітэт па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкаме.

1971-1979 — Завуч, старшы трэнер па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ.

1979-1986 — Працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркаме КПБ і райвыканкаме.

1986-1987 — Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама.

1987-1997 — Старшыня камітэта па фізічнай культуры і спорце Магілёўскага аблвыканкама.

1997-1998 — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

У 1998-1999 — Міністр спорту і турызму Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1998 № 117 «Аб прызначэнні М. К. Ананьева Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь».

У 2000—2001 — Намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

3 кастрычніка 2001 года распараджэннем прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, 9 ліпеня 2004 г. вызвалены ад пасады памочніка.

Быў прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

22 студзеня 2010 года прэзідэнт даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс Мінск-Арэна».

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.

Спасылкі Старонка на сайце НАКа

Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў