Старо́ства або ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).
У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.
У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім У Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVI—XVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу.
З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.
Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.
У Каралеўстве Польскім староствы () існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне.
Існавала два віды старостваў:
Гродавае староства () — дзяржаўнае ўладанне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраванні і прызначалася на яго ўтрыманне. Нягродавае староства () — дзяржаўнае ўладанне, якое здавалася ў арэнду і не было звязана з выкананнем абавязкаў гродавага старосты.
Літоўская рэспубліка
У Літоўскай Рэспубліцы староства ()Паводле прынятых правіл ужытку, слова "сянюнія" ў дачыненні да сучаснай Літоўскай Рэспублікі не падлягае перакладу на беларускую мову (аналагічна кантону), а перадаецца кірыліцай з дапамогай транслітарацыі. Сянюнія ўяўляе сабою найніжэйшую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў Літве, а таксама арганізацыю, што ажыццяўляе нагляд і абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на балансе сянюніі. — трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыіVietos savivaldos įstatymo pakeitimo ĮSTATYMASS.
Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній.
На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас ().
Зноскі Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Советская историческая энциклопедия. / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982.
Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Староствы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Літвы Катэгорыя:Рэч Паспалітая