Вецярэ́вічы 2. Сустракаецца таксама варыянт Другі́я Вецярэ́вічы. (, ), часам Другія Вецярэвічы — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на сутоку рэк Яшна і Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як хутары ля вёскі Вецярэвічы ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніках як «Гарады і вёскі Беларусі» раннюю гісторыю Вецярэвічаў памылкова прыпісваюць Вецярэвічам 2, аднак яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя на картах цяперашнія Вецярэвічы 2 не паказваліся, даведнік «Памяць. Пухавіцкі раён» дае правільныя звесткі, апроч перапісу 1917 года, дзе Вецярэвічам 2 прыпісаны звесткі маёнтка Вяркалы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкай партызанская брыгада «Буравеснік».
Навучанне дзяцей праводзілася па хатах, пакуль у 1953 годзе не была пабудавана Зоркаўская пачатковая школа. У 1963 годзе на базе сельскага клуба быў адкрыты пяты клас няпоўнай васьмігадовай школы. У 1968/1969 навучальным годзе васьмігадовая школа была пераназваная ў Зоркаўскую сярэднюю школу. Сучасны будынак школы адкрыты 20 кастрычніка 1979 годаhttp://www.zorka-upk.guo.by/o-shkole/istoriya-shkolyi .
З 4 студзеня 1964 года цэнтр Вецярэвіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года ён быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Інфраструктура На 2013 год былі сярэдняя школа, медыцынскі пункт, ветэрынарны ўчастак, крама, клуб, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва 1996 год — 162 двары, 470 жыхароў — С. 133. 2002 год — 158 двароў, 432 жыхароў 2009 год — 367 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2012 год — 153 гаспадаркі, 387 жыхароў 2019 год — 365 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна