Пу́шча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 18 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 73 км ад Мінска, на поўдзень ад балота Копыш.
Гісторыя Да Другой сусветнай вайны адзін з засценкаў Угодзіна.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..
Насельніцтва 2002 год — 11 двароў, 14 жыхароў 2012 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары 2019 год — 4 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна