Спічні́к (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, на поўнач ад балота Копыш.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Спічнік», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе ў Блужскім сельсавеце, былі вёска Спічнік 1 і Спічнік 2.
Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..
Насельніцтва
1897 год — 23 двары, 164 жыхары 1908 год — 16 двароў, 121 жыхар 1917 год — 25 двароў, 145 жыхароў 1960 год — Спічнік 1, 236 жыхароў; Спічнік 2, 83 жыхары 2002 год — 48 гаспадарак, 85 жыхароў 2010 год — 35 гаспадарак, 53 жыхары 2012 год — 31 гаспадарка, 56 жыхароў 2019 год — 52 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна