Зафранцу́зская Грэ́бля (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Месціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, за 70 км ад Мінска, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Балачанка.

Назва Назва паказвае на месцазнаходжанне ад вёскі Французская Грэбля і, верагодна, звязана са збудаванай у часы вайны 1812 года грэбляй.

Гісторыя У 1885 годзе ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе ваколіца ў Балочанскім сельсавеце Пухавіцкага раёна.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».

Насельніцтва 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў 1908 год — 22 двары, 124 жыхары 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў 1960 год — 44 жыхары 1999 год — 10 жыхароў 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў 2010 год — 6 жыхароў 2012 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары 2019 год — 4 жыхары

Вядомыя асобы Альберт Іосіфавіч Котаў (нар. 1937) — беларускі гісторык.

Крыніцы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Репортаж о последних жителях «странных» белорусских деревень Французская и Зафранцузская Гребли

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі