Падбярэ́жжа (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 59 км ад Мінска, каля ракі Свіслач.
Гісторыя Упамінаецца ў другой палове XIX стагоддзя як хутар у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, таксама пад назвай Падбярэззе. У 1885 годзе фальварак. У 1889 годзе 30 дзесяцінамі зямлі ва ўрочышчы Падбярэжжа Пухавіцкай воласці валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Восіпавіч Дзятко. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паблізу Падбярэжжа на хутары селяніна Асіеўскага ўлетку 1936 года адпачываў Якуб Колас.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1897 год — 4 двары, 27 жыхароў 1908 год — 5 двароў, 23 жыхары 1917 год — урочышча, 5 двароў, 17 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 19 жыхароў 1960 год — 127 жыхароў 2002 год — 25 двароў, 57 жыхароў 2009 год — 33 жыхары 2019 год — 33 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі У Пухавіцкім раёне прайшлі Каласавіны — http://www.gorka.by
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна