Раўча́к (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска.

Назва Назва дадзена ад наймення мясцовасці, урочышча Раўчак, дзе ўзнік населены пункт. Раўчак (раўчук) — невялікі равок, канаўка, або ручаёк.

Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе засценак. У 1889 годзе землеўладальнікамі ва ўрочышчы Раўчак былі праваслаўны селянін Іван Міронавіч Гулякевіч (8 дзесяцін зямлі) і праваслаўны мешчанін Уладзіслаў Вікенцевіч Календа (40 дзесяцін).

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Дзейнічала пачатковая школа.

Насельніцтва 1897 год — 16 двароў, 81 жыхар 1908 год — 8 двароў, 54 жыхары 1917 год — 8 двароў, 55 жыхароў 1960 год — 70 жыхароў 2002 год — 12 двароў, 22 жыхары 2009 год — 22 жыхары 2019 год — 12 жыхароў

Вядомыя асобы Станіслаў Крэпскі (нар. 1949) — пісьменнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна