Ле́нінск. Сустракаецца таксама варыянт Ле́нін, Ле́нінскі (, ; да 1920-х — Барок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 74 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя Пасёлак Ленінск заснаваны на месцы засценка Барок у 1920-я гады, таксама як Калінаўка і Чароты.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пасёлка пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе пасёлак Леніна. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 16 двароў, 79 жыхароў 1960 год — 71 жыхар 1999 год — 24 жыхары 2002 год — 2 двары, 18 жыхароў 2007 год — 19 жыхароў 2009 год — 14 жыхароў 2010 год — 16 жыхароў 2012 год — 10 гаспадарак, 16 жыхароў 2019 год — 12 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі