Е́дліна (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 37,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Назва Назва паходзіць ад дыялектнай назвы елкі — ёдла, альбо ад адной з назваў ядлоўца — едлянец, ядленец. Падобная назва ў Беларусі — Ядліна ў Бярэзінскім раёне.

Гісторыя У 1858 годзе фальварак у Мінскім павеце, уласнасць Ю. Адамовіча, 2 рэвізскія душы. У 1875 годзе на пасеках, што належалі да Берчукоў, фальварак закладзены ізноў. Непадалёк ад возера Доўгага, спадчынная ўласнасць Гласкаў. У канцы XIX стагоддзя фальварак Едлін у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1858 год — 2 рэвізскія душы кан. XIX ст. — 23 жыхары 1917 год — 1 двор, 24 жыхары 1999 год — 71 жыхар 2002 год — 21 двор, 56 жыхароў 2010 год — 45 жыхароў 2019 год — 44 жыхары

Спіс вуліц Раздольная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна