Цэнтр Астрагорскага, раней вядомы як Цэнтр пераходных даследаванняў — прыватны некамерцыйны аналітычны цэнтр, які праводзіць даследаванні і арганізуе дыскусіі на тэму палітычных і эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі і краінах былога СССР. Аналітыкі Цэнтра Астрагорскага часта выступаюць каментатарамі беларускіх падзей у беларускіх і замежных СМІ.
Цэнтр Астрагорскага заснаваны ў 2011 годзе і зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі. Аналітыкі цэнтру працуюць у Мінску, Лондане, Берліне, Вашынгтоне і Варшаве. Цэнтр Астрагорскага не афіліяваны з палітычнымі арганізацыямі, яго праекты у розны час падтрывлівалі урад Нарвегіі, USAID, Mott Foundation, і іншыя донары, а таксама прыватныя ахвярадаўцы. У 2015 годзе у рэйтынгу беларускіх аналітычных інстытутаў Цэнтр Астрагорскага заняў сёмае месца агулам і другое месца па інфармацыйным ахопуhttp://thinktanks.by/publication/2015/10/01/v-belarusi-vpervye-proveden-reyting-issledovatelskih-tsentrov.html.
У 2014 годзеhttps://www.youtube.com/watch?v=XDJzR4GaYWI Цэнтр атрымаў імя Майсея Астрагорскага — беларускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне прававых і палітычных сістэм пераходнага перыяду ад аўтакратыі да дэмакратыі.
Праекты Belarus Digest (belarusdigest.com), прадстаўляе незалежны аналіз звязаных з Беларуссю падзей, напісаны беларусамі адмыслова для англамоўных чытачоў. «Журнал Беларускіх Даследаванняў» (belarusjournal.com), выдаецца па-беларуску і па-англійску, Журнал з’яўляецца адзіным англамоўным рэцэнзаваным перыядычным выданнем беларускіх даследаванняў. Belarus Profile (belarusprofile.com), дырэкторыя ўплывовых асоб Беларусі. Арбітражны Форум СНД (cisarbitration.com), сумесны праект навукоўцаў і практыкаў з ухілам на вырашэнне спрэчак з удзелам краін былога Савецкага Саюзу. Belarus Policy (belaruspolicy.com) — база дадзеных, якая ўтрымлівае больш за 250 даследаванняў у сферы замежнай палітыкі, кіравання, эканомікі, бяспекі і грамадства.
Каманда Яраслаў Крывой — заснавальнік і кіраўнік Рыгор Астапеня — дырэктар па развіцці Ігар Губарэвіч — старшы аналітык Вадзім Смок — аналітык і каардынатар праектаў Паўла Бароўска — аналітык Вольга Чарныш — аналітык Сяргей Богдан — асацыяваны аналітык Дэвін Эклз — асацыяваны аналітык Арцём Шрайбман — асацыяваны аналітык.
Літаратура Родионов И. И. Зарубежные центры белорусоведения. Центр М. Острогорскога в Лондоне // Известия Смоленского государственного университета, 2021, № 1(53),
Спасылкі Афіцыйны сайт Цэнтру Астрагорскага YouTube, Ostrogorski Centre Даследчы цэнтр ім. Астрагорскага паставіў амбітную мэту Belsat, 2014.06.27 В Беларуси впервые проведен рейтинг исследовательских центров Belarus Research Council, 01 октября 2015 Ostrogorski Centre, Annual Report, 2018
Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі