Ёсеф Гора (; , м. Добржынь каля г. Роўдніцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — ) - чэшскі паэт і празаік. Народны мастак Чэхаславакіі (1945). Удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць нацыянальнага і сацыяльнага ўціску ў Заходняй Беларусі.
Творчасць На яго раннія паэтычныя творы (зборнік «Вершы», 1915) паўплывалі падзеі Першай сусветнай вайны. У 1918—1920 гг. адзін з тэарэтыкаў пралетарскага мастацтва і рэвалюцыйнай паэзіі. Аўтар зборнікаў «Працоўны дзень» (1920), «Сэрца і хаос свету» (1922), «Бурлівая вясна» (1923), кнігі прозы «Сацыялістычная надзея» (1922), рамана «Галодны год» (1926) і інш. Зборнікі вершаў «Махоўскія варыяцыі», «Ціхія пасланні» (абодва 1936), «Родны дом» (1938), «Запіскі з немачы» (1945), паэма «Ян-скрыпач» (1939) прасякнуты філасофскім роздумам пра сэнс чалавечага існавання, лёс айчыны і чэшскага народа.
Перакладаў на чэшскую мову вершы Я. Купалы, А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна. Напісаў артыкул «Беларускія пісьменнікі ў Празе» (1927; пра Я. Купалу, М. Чарота, М. Зарэцкага). На беларускую мову яго творы перакладалі Х. Жычка, С. Панізнік і інш.
Літаратура Гора Іосеф.
Спасылкі
Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на чэшскую мову Катэгорыя:Народныя мастакі Чэхаславакіі